Мікола Дзямідаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кірылічная «і»
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
{{Іншыя значэньні|тып=прозьвішча|Дзямідаў}}
'''Мікола Дзямідаў''' ([[10 сьнежня]] [[1888]], [[Ломжа]] або [[Гарадок (Беластоцкі павет)|Гарадок]] — [[23 траўня]] [[1967]], [[Чыкага]]) — беларускі пэдагог, вайсковец.
 
== Біяграфія ==
Сын Станіслава Катнароўскага і Аляксандры з Каліноўскіх гербу Калінова, прозьвішча меў па другім мужу маці. Яго дзед з боку маці, Аляксандар Каліноўскі — брат [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]].
 
У [[1905]] годзе здаў экзамэн на настаўніка двухклясныхдзьвюхклясных пачатковых школ у настаўніцкай сэмінарыі ў [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслачы]]ы. У [[1907]] годзе паступіў як вольны слухач на вячэрнія курсы на гістарычна-філялягічны факультэт [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскага ўнівэрсытэту]]; працаваў у канцылярыі службы руху Ўправы Прывісьлянскай чыгункі. [[1 кастрычніка]] [[1911]] году прызначаны кіраўніком чыгуначнай школы чыгункі ў [[Беласток]]у.
 
З [[1914]] году на ваеннай службе ў царскай арміі. [[1 лютага]] [[1917]] года скончыў Першую Паўлаўскую вайсковую школу. Удзельнічаў у кастрычніцкай рэвалюцыі, быў Наваградзкім акруговым камісарам. З сакавіка да лістапада [[1918]] году ў нямецкім палоне. Арганізаваў беларускія аддзелы ў [[Вільня|Вільні]]. [[1 сьнежня]] [[1918]] году быў адкамандаваны ў годнасьці паручніка ў Літоўскае міністэрства абароны. З [[20 сьнежня]] [[1918]] году да [[1 чэрвеня]] [[1919]] году быў камэндантам [[Горадня|Горадні]]. Арыштаваны польскімі ўладамі, сядзеў у [[Коўна|Коўне]], быў інтэрнаваны ў лягеры ў Беластоку. У [[1919]] году увайшоў у склад Беларускай Вайсковай Камісіі у Вільні.
 
У [[1920]] годзе ў навакольлях [[Беласток]]у набраў з добраахвотнікаў батальён (каля 400 чалавек) і далучыўся да арміі [[Станіслаў Булак-Балаховіч|Станіслава Булак-Балаховіча]]. У складзе астроўскага пяхотнага палка 2-й пяхотнай дывізіі [[10 лістапада|10]]-[[14 лістапада]] вёў зацятыя баі за [[Калінкавічы]], [[21 лістапада]] ўдзельнічаў у баях над [[Прыпяць (рака)|Прыпяцьцю]]цю. Са сваім батальёнам працягваў барацьбу таксама пасьля адступленьня арміі Булак‑БалаховічаБулак-Балаховіча на кантраляваную палякамі тэрыторыю. Вёў баі да студзеня 1921 году, пасьля чаго адышоў на польскі бок фронту і быў інтэрнаваны. Батальён Міколы Дзямідава быў апошнім беларускім падразьдзяленьнем, які ў адкрытым баі аказваў супраціў савецкім войскам.
 
У [[1921]]—[[1922]] гадох быў настаўнікам у Гарадку, патым жыў у [[Латвія|Латвіі]]. У [[1940]] быў арыштаваны і да [[1941]] году зьняволены ў [[Масква|Маскве]] на [[Лубянка|Лубянцы]]. У [[1941]]—[[1944]] гадох быў інспэктарам школьніцтва ў Латвіі і Беларусі. Быў выкладчыкам у батальёне Беларускай Краёвай Абароны. Быў адкамандзіраваны на працу ў Мабілізацыйным аддзеле Галоўнага кіраўніцтва вайсковых справаў і Аддзеле апекі над бежанцамі Беларускай Цэнтральнай Рады. З [[1950]] году ў [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]].