Супрасьлеўскі кодэкс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Апублікаваньне: дапаўненьне
Радок 26:
Баброўскі ў 1838—1839 адаслаў рукапіс двума часткамі славенскаму філёлягу [[Ернэй Копітар|Ернэю Копітару]], каб той апублікаваў яго. Першая частка (118 аркушаў) па Копітаравай сьмерці разам зь іншымі рукапісамі трапіла ў школьную бібліятэку і цяпер захоўваецца ў [[Нацыянальная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка Славеніі|Нацыянальнай і ўнівэрсытэцкай бібліятэцы]] ў [[Любляна|Любляне]].
 
Другую частку (151 аркуш), якая была адасланая назад, найбольш імаверна набыў вядомы ліноўскі калекцыянэр [[Уладыслаў Трэмбіцкі]]<ref name="archiwa">{{Спасылка|аўтар = Andrzej Kaszlej.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://www.archiwa.gov.pl/memory/sub_listakrajowa/index.php?va_lang=en&fileid=001|загаловак = Codex Suprasliensis, 11th century|фармат = |назва праекту = Pamięć Polski/ Memory of Poland/ Mémoire de la Pologne|выдавец = Polish National Commission for UNESCO|дата = 9 чэрвеня 2012|мова = |камэнтар = }}</ref>. У 1869 року кнігазбор ад ягоных нашчадкаў выкупіў Канстантын Замойскі для сваёй прыватнай бібліятэкі ў [[Варшава|Варшаве]]. У лістападзе 1939 нацысты вывезьлі рукапіс у Бэрлін, аднак дзякуючы намаганьням польскіх бібліятэкараў, а таксама нацысцкага губэрнатара Ганса Франка ў 1941 ён быў вернуты і захоўваўся ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве. Па здушэньні [[Варшаўскае паўстаньне|Варшаўскага паўстаньня]] рукапіс зьнік ізноў і лічыўся страчаным у пажары [[Блакітны палац (Варшава)|Блакітнага палацу Замойскіх]]<ref name="archiwa" />. Але ў 1967 гэтая частка ўсплыла ў [[ЗША]] і ў [[1968]] была вернутая ў Польшчу, дзе дагэтуль захоўваецца ў [[Нацыянальная бібліятэка Польшчы|Нацыянальнай бібліятэцы]] ў Варшаве.
 
Невядомыя акалічнасьці, у якіх 16 са 167 адасланых Баброўскаму аркушаў сталі ўласнасьцю [[памешчык]]а Стральбіцкага. У [[1856]] року гэтая частка выкупленая акадэмікам Афанасіем Бічковым для [[Расейская нацыянальная бібліятэка|Публічнай бібліятэкі]] ў [[Санкт-Пецярбург]]у, дзе захоўваецца да цяперашняга часу.