Ян Дамель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Катэгорыя:Пахаваныя па Кальварыйскіх могілках
Няма апісаньня зьменаў
Радок 33:
Пісаў пераважна на гістарычныя тэмы: «Сьмерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам», «Сьмерць князя Панятоўскага» (абедзьве [[1820-я]]), «Хрышчэньне славянаў», «Сьмерць Глінскага ў няволі», «Вызваленьне Т. Касьцюшкі зь цямніцы» ([[1830-я]]), «Твардоўскі паказвае Жыгімонту Аўгусту цень яго жонкі Барбары», «Напалеон на бівуаку пад Аўстэрліцам», «Адступленьне французаў праз Вільню ў 1812» і іншыя.
 
Сярод працаў мастака партрэты князя Д. Радзівіла, графаў [[Яўхім Храптовіч|Я. Храптовіча]], К. Тышкевіча, рэктара Віленскага ўнівэрсытэту С. Малеўскага, ксяндза Ф. Галанскага, «М. Равіч з сынам», «А.Атон Горват з жонкай», «ВалатковічВаладковіч з жонкай», М. Сьпяранскага, С. Строганава, Е. Кабылінскага і іншых. Уласьцівасьцю найлепшых зь іх зьяўляецца тонкая псыхалягічная характарыстыка. Некаторыя партрэты (аўтапартрэт, партрэт прафэсара Я. Рустэма) маюць рысы [[рамантызм]]у.
 
Выканаў таксама творы рэлігійнай тэматыкі: «Сьвятая Дзева зь дзіцем», «Хрыстос і самарыцянка», «Адрачэньне Сьвятога Пятра», «Палажэньне ў труну», «Маленьне пра чашу», «Спакушэньне Хрыста», «Агар у пустыні».