Уладзімер Крыловіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне, катэгорыя
Катэгорыя:Пахаваныя на Вайсковых могілках
Радок 7:
Актор шырокага творчага дыяпазону: выконваў ролі сацыяльных і рамантычных герояў, характарныя і камэдыйныя. Валодаў яркімі сцэнічнымі данымі, высокай культурай мовы, дасканаласьцю грыму, мімікі жэстаў, майстэрствам поўнага пераўвасабленьня, узбуйненай тыпізацыі характараў, імправізацыі пры тонкім адчуваньні акторскага ансамбля. Яго раньняй творчасьці ўласьціва яскравая рамантычная афарбоўка (Машэка, Кастусь Каліноўскі ў аднайменных п’есах Е. Міровіча). Па-майстэрску непераўзыдзена ствараў вобразы нацыянальнай драматургіі: Сьцяпан Крыніцкі (“Паўлінка” Я. Купалы), Кручкоў (“Пінская шляхта” В. Дуніна-Марцінкевіча), Ваявода, Граковіч і Вагін (“Каваль-ваявода”, “Перамога” і “Запяюць верацёны” Е. Міровіча), Жрэц, Чужакоў (“Вір” і “Мост” Я. Рамановіча), Шчураў (“Міжбур’е” Дз. Курдзіна), Карнейчык (“Канец дружбы” К. Крапівы) і інш. Сярод іншых роляў: Мароз (“Гута” Р. Кобеца), Шагабудзінаў (“Мяцеж” паводле Дз. Фурманава), Вяршынін (“Браняпоезд 14-69” У. Іванова), Малько (“Далёкае” А. Афінагенава), Бераст (“Платон Крэчат” А. Карнейчука), Чадаў (“Жыцьцё кліча” У. Біль-Белацаркоўскага). У характарных і камэдыйных ролях вынаходзіў трапныя дэталі, непаўторныя нюансы: Тарквіній (“Жрэц Тарквіній” С. Паліванава), Муфці (“Мешчанін у шляхціцах” Мальера), Крэспа (“Вясковы судзьдзя” П. Кальдэрона) і інш. Здымаўся ў кіно: «Двойчы народжаны», «Дняпро ў агні».
 
Раней Дзяржынскі гарадзкі дом культуры насіў імя Ўладзімера Крыловіча. На магіле Крыловіча на [[Вайсковыя могілкі (Менск)|Вайсковых могілках]] у Менску[[Менск]]у ўстаноўлены яго бюст.
 
== Літаратура ==