Слуцкі аўтобус: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д кантрасьнейшая выява Юхніна
→‎Гісторыя: падзелы
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
=== {{якар|Прадпрыемства тэрміновых аўтамабільных зносін}}Прадпрыемства тэрміновых аўтамабільных зносін ===
[[Файл:20 Slucak Auto ruh.jpg|thumb|Аўтобусы [[Neue Automobil Gesellschaft|N.A.G.]] ў Слуцку. Фота Саміра Юхніна, [[1910-я]] гады.]]
Перадумовай зьяўленьня ў Слуцку аўтобуснага руху сталася адсутнасьць [[чыгунка|чыгункі]], якая ўжо была пракладзеная ў буйных [[Сьпіс гарадоў Беларусі|беларускіх гарадах]]. Чыгуначная лінія з [[Асіповічы|Асіповічаў]] была пабудаваная толькі да [[Урэчча|Ўрэчча]] ў [[1904]] годзе<ref name="hryck">{{Літаратура/Горад на Случы}} С. 41 {{ref-ru}}</ref> (паводле іншых зьвестак — у [[1907]] годзе<ref name="kur_ch">[http://kurjer.info/2010/08/09/sluck-chygunachny-uchora-i-syonnya/ Слуцк чыгуначны: учора і сёння], ''Інфа-Кур’ер''</ref>). У сувязі з гэтым у [[1908]] годзе<ref name="kur_au">{{спасылка|спасылка=http://kurjer.info/2009/02/11/po-ulicam-%E2%80%9Cslonov%E2%80%9D-vodili/|загаловак=По улицам “слонов” водили|аўтар=Богдашич С.|выдавец=Інфа-Кур’ер|мова=ru|дата публікацыі=11 лютага 2009|дата=2 студзеня 2010}}</ref> [[бабруйск]]ім купцом Ф. Некрычам і жыхаром Слуцку І. Этынгерам<ref name="kpby" /><ref name="pdd">{{спасылка|url=http://www.pdd.by/pdd/history/|загаловак=Из истории Правил дорожного движения|аўтар=Анна Течуешева|дата=28 сьнежня 2010|мова=ru}}</ref> было заснаванае [[акцыянэрнае таварыства]] «Прадпрыемства тэрміновых аўтамабільных зносін», якое ў [[1909]] годзе набыла тры аўтобусы нямецкай вытворчасьці, і арганізавала перавозкі па маршрутах Слуцак — [[Старыя Дарогі]] і Слуцак—[[Ляхавічы]]<ref name="ispol">[http://www.slutsk.minsk-region.by/ru/econom/transp Транспорт], ''Слуцкі раённы выканаўчы камітэт'' {{ref-ru}}</ref>, адлегласьць якіх складала 51 і 78 км адпаведна.<ref name="kur_au" />
Радок 28 ⟶ 29:
Увосень [[1915]] году акцыянэрнае таварыства скончыла сваю працу. Прычынай гэтага магло быць як набліжэньне фронту падчас [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]], гэтак і тое, што ў гэтым жа годзе чыгунка да Слуцку была нарэшце пракладзеная.<ref name="kur_au" />
 
=== Рэгулярны аўтобусны рух у горадзе ===
У красавіку [[1948]] году быў зноў пачаты аўтобусны рух.<ref name="hryck" /> [[19 траўня]] [[1956]] году была заснаваная самастойная пасажырская гаспадарка. Былі арганізаваныя чатыры маршруты, якія абслугоўвалі 8-10 [[ГЗА-651|ПАЗ-651]], а таксама пяць міжгародніх і сем прыгарадных маршрутаў.<ref name="sap_vakz">[http://sap2.by/vokzal.html ИСТОРИЯ АВТОВОКЗАЛА] {{ref-ru}}</ref> У [[1959]] годзе ў цэнтры [[Слуцк]]у была пабудаваная аўтобусная станцыя, якая ў [[1966]] годзе была перанесеная на Прывакзальную плошчу да чыгуначнага вакзалу. У [[1982]] годзе быў пабудаваны цяперашні аўтавакзал.<ref name="sap_vakz" />