Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка»: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Вонкавыя спасылкі: + архіўная копія
Падразьдзел "Выхаваньне і адукацыя", зноскі, літаратура
Радок 34:
Зь нясьвіскай лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]] гербу «[[Трубы (герб)|Трубы]]», сын [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалая «Чорнага»]] і Альжбеты з [[Шыдлавецкія|Шыдлавецкіх]].
 
=== Выхаваньне і адукацыя ===
Пачатковую адукацыю атрымаў у [[Лукішкі|Лукішках]] і [[Нясьвіж]]ы<ref>[[Міхаіл Гурын]]. Радзівіл Мікалай Крыштоф // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 494.</ref>, у [[пратэстантызм|пратэстанцкай]] гімназіі, заснаванай яго бацькам<ref>{{Літаратура/Нясьвіж і Радзівілы (2007)|к}} [http://jivebelarus.net/at_this_day/birth-of-mikolaj-krzysztof-the-orphan-radziwill.html]</ref>. Працягваў навучаньне ў [[Страсбурґ|Страсбурскім]] і [[Цюбінгем]]скім унівэрсытэтах ([[Нямеччына]]). Падарожнічаў па [[Аўстрыя|Аўстрыі]], [[Францыя|Францыі]], [[Італія|Італіі]]. Сустракаўся з імпэратарам [[Максыміліян II|Максыміліянам II]], папам [[Піюс V|Піюсам V]].
Цяжка сказаць, наколькі [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалай Радізвіл Чорны]] і Альжбета з [[Шыдлавецкія|Шыдлавецкіх]] (а ёй было толькі 16 гадоў, калі Мікалай Крыштоф зьявіўся на сьвет) былі заангажаваны ў выхаваньне свайго першынца. Вядома, што яны пяшчотна называлі яго «Мішам»<ref>Karpluk M., Pirożyński J. O nieuwiarowaniu śmierci – rękopiśmienna relacja świadka ostatnich dni Elżbiety z Szydłowieckich Radziwiłłowej // Miscellanea Staropolskie. T. 6. Wrocław, 1990. S. 84.</ref>. Асаблівую ролю ў выхаваньні Сіроткі грала маці, якая ўважалася сучасьнікамі за прыклад дабрыні і цноты, лічылася адданай маткай і жонкай, была надзвычай пабожнай.
 
Пачатковую адукацыю Сіротка атрымаў у родных [[Лукішкі|Лукішках]]. Яго настаўнікамі былі Схалей і Захарыюш Тэнха з Жытавы, якія навучалі яго [[польская мова|польскай мове]] і асновам [[лацінская мова|лаціны]]. У [[1563]] Мікалай Крыштоф мусіў выправіцца за набыцьцём ведаў ў [[Эўропа|Эўропу]]. У пачатку ліпеня ён выехаў з [[Кракаў|Кракава]] у суправаджэньні сьвіты ў 12 чалавек, у накірунку да [[Страсбург|Страсбурга]]. Частка сьвіты мусіла служыць справе сувязі паміж [[Мікалай Радзівіл Чорны|Мікалаем Радзівілам Чорным]] і ягоным сынам. Апякунства над Сіроткай [[Мікалай Радзівіл Чорны|Чорны]] даручыў свайму двараніну Бальцэру Язерскаму<ref>Chachaj M. Zagraniczna edukacja Radziwiłłów od początku XVI do połowy XVII wieku. Lublin, 1995. S. 32.</ref>.
 
Гімназія ў [[Страсбург|Страсбургу]] (з [[1566]] – акадэмія) была даволі вядомай сярод [[пратэстантызм|пратэстанцкіх]] колаў [[ВКЛ]] і [[Польшча|Кароны Польскай]]. Афіцыйна яна лічылася [[лютэранства|лютэранскай]], аднак у гімназіі панавала даволі лібэральная атмасфэра, што без перашкодаў дазваляла навучацца ў ёй прыхільнікам [[кальвінізм|кальвінізму]]. У праграме быў зроблены ўпор на вывучэньне замежных моваў і асабліва [[лацінская мова|лаціны]], і лічылася яна даволі складанай. Пазьней, Сіротка тлумачыў [[ваявода віленскі|ваяводзе віленскаму]] [[Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»|Крыштапу Радзівілу]] галоўны матыў, якім кіраваўся ягоны бацька, калі высылаў яго менавіта ў Страсбургскую гімназію:
{{пачатак цытаты}}
[...] mnie by pytać po co mię tam ociec posyłał? Dla religii zwinglańskiej. Czechowicz minister, który teraz nowochrzceńcem, upewnił nieboszczyka, że w Strasburgu religio zwingliana, a ociec że się brzydził luterską i odprawując Jezierskiemu mówił: «wolę, aby był papieżnikiem niż twoim Lutrem<ref>Pietrzyk Z. «Tylem się w Strazburku nauczył...». Studia Mikołaja Krzysztofa Radziwiłła Sierotki w Strasburgu w latach 1563-1564 // Odrodzenie i reformacja w Polsce. T. 41. Warszawa, 1997. S.159-162</ref>. {{Канец цытаты}}
 
Cіротка распачаў навучаньне ў жніўні [[1563]] і працягваў да жніўня [[1564]]. Акрамя [[лацінская мова|лаціны]] вывучаў [[нямецкая мова|нямецкую мову]], магчыма, [[француская мова|францускую]], але апошняй не авалодаў, вывучыў асновы [[геамэтрыя|геамэтрыі]] [[Эўклід|Эўкліда]] і набыў уяўленьні аб грамадзянскім праве<ref>Chachaj M. Zagraniczna edukacja Radziwiłłów od początku XVI do połowy XVII wieku. Lublin, 1995. S. 18, 20-21.</ref>. [[Мікалай Радзівіл Чорны|Чорны]] выкарыстоўваў знаходжаньне сына ў [[Страсбург|Страсбургу]] для розных мэтаў: прасіў яго дасылаць цікавыя яму кнігі і навіны, падтрымліваў празь яго сувязі са шматлікімі, пераважна, рэлігійнымі дзеячамі. Бацька ў сваіх лістах дзяліўся з Мікалаем Крыштофам шматлікімі навінамі з [[ВКЛ]], дзе выказваў сваю палітычную пазыцыю па той ці іншай праблеме; турбаваўся аб рэкляме для [[ВКЛ]] за мяжою. Так, напрыклад, ён даслаў сыну мэдальён з выяваю [[вялікі князь літоўскі|вялікага князя]], які быў адлюстраваны пад [[Пагоня|Пагоняю]] і ў вялікакняскай шапцы, пасьля [[Бітва на рацэ Уле|перамогі на Уле]] перадаў яму копію ліста аб гэтай падзеі і заклікаў яе распаўсюдзіць на [[нямецкая мова|нямецкай]] і [[лацінская мова|лацінскай мовах]]<ref>Kempa T. Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka (1549-1616). Wojewoda wileński. Warszawa, 2000. С. 32-33.</ref>. Цікава гучыць заклік Чорнага да Сіроткі трымацца [[польская мова|польскай мовы]], які яскрава ўказвае на маштабы [[палянізацыя|палянізацыі]] эліты [[ВКЛ]] ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя:
{{пачатак цытаты}}
Dał mi tę sprawę żeście się barzo powściągnęli od języka polskiego, toć nieźle, wszakoż jednak być się tak nie przydało, jako jednemu Polakowi Lieziemskiemu, który młodo począwszy się uczyć we Włoszech, zapomnił był języka polskiego, aż przyjachawszy do domu toż się go znowu uczył. Ty wżdy proszę cię nie zapominaj przyrodzonej mowy, byś potem przyjachawszy nie mówił jako Paweł balwierz, boby się z ciebie śmiali bracia i siostry. [...] Nie łatwie się języka przyrodzonego człowiek oduczy i tędy i owędy mawiając po kęsu, tedy z pamięci nie wypadnie<ref>Паводле: Chachaj M. Zagraniczna edukacja Radziwiłłów od początku XVI do połowy XVII wieku. Lublin, 1995. S. 17-18.</ref>.
{{Канец цытаты}}
[[Файл:Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (1566).jpg|міні|Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка ў часе свайго навучаньня за мяжою. Дрэварыт. 1564–1566. З кнігі Марціна Крузіуса]]
 
Даволі цяжка ацаніць наколькі пасьпяхова Сіротка навучаўся ў Страсбургскай гімназіі. Сам ён дужа крытычна ставіўся да пэрыяду свайго знаходжаньня там, але трэба зважаць на тое, што гэтае крытычнае стаўленьне адносіцца да пэрыяду калі Сіротка быў ужо перакананым [[каталіцызм|каталіком]]<ref>Напрыклад: Напр.: Archiwum domu Radziwiłłów. S. 44. М.К. Радзівіл да К. Радзвіла. Белая, 11 красавіка 1596.</ref>. Апякун Язерскі, у сваю чаргу, дужа нахвальваў [[Мікалай Радзівіл Чорны|Чорнаму]] посьпехі свайго падапечнага. На карысьць таго, што Сіротка быў усё ж надзвычай здольным вучнем, сьведчыць велізарная колькасьць прысьвячэньняў яму ад розных вядомых тагачасных інтэлектуалаў, а таксама пазьнейшая рэпутацыя князя ў [[ВКЛ]], і [[РП]] і ўласна вынік яго пісьменьніцкай дзейнасьці – знакамітая «Пэрэагрынацыя...».
 
У жніўні [[1564]], з прычыны заразы ў [[Страсбург|Страсбургу]], Сіротка пакінуў гэтае места і накіраваўся ў [[Тубінген]], дзе пачаў хадзіць на заняткі ў мясцовую [[Тубінгенскі ўнівэрсытэт|акадэмію]], а таксама слухаў прыватныя лекцыі. [[Тубінгенскі ўнівэрсытэт|Акадэмія]] мела артадаксальны [[лютэранства|лютэранскі]] характар і па праграме нагадвала Cтрасбургскую гімназію. Сіротка працягваў вывучаць [[лацінская мова|лаціну]] і [[нямецкая мова|нямецкую мову]], паглыбляў веды ў [[рыторыка|рыторыцы]] і клясічным рымскім грамадзянскім праве. Асабліва шчыльныя кантакты сын [[Мікалай Радзівіл Чорны|Чорнага]] меў з прафэсарам грамадзянскага права Стэфанам Цулінгам ды магістрам вольных мастацтваў Марцінам Крузіусам. Апошні прысьвяціў Сіротцы некалькі перакладаў грэцкіх паэмаў. Толькі летам [[1566]], нават ня выехаўшы на пахаваньне свайго бацькі, які памёр [[28 траўня]] [[1565]] (зрэшты, згодна з воляю нябожчыка<ref>Testament Mikołaja Radziwiłła zw. Czarnym wojewody wileńskiego. // Augustyniak U. Testamenty ewangelików reformawanych w Wielkim Księstwie Litewskim. Warszawa, 1992. S. 19-20.</ref>), Мікалай Крыштоф пакінуў [[Тубінген]] і выправіўся ў [[Швайцарыя|Швайцарыю]] ([[Цюрых]]), дзе сустрэўся са слынным [[тэалёгія|тэолягам]] [[Гэнрых Булінгэр|Гэнрыхам Булінгэрам]]. Гэтая сустрэча, па словах самога Сіроткі, значна паўплывала на яго рашэньне перайсьці ў [[каталіцызм]]<ref>Merczyng H. Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sirotka i jego przyjęcie katolicyzmu w r. 1567. // Przegląd Historyczny. R. 12. 1911. S. 4-5.</ref>.
Са [[Швайцарыя|Швайцарыі]] Сіротка выехаў у [[Італія|Італію]], дзе наведаў [[Мілан]], [[Падуя|Падую]] і да 27 лістапада [[1566]] затрымаўся ў [[Рым|Рыме]]. На адваротным шляху наведаў [[Мантуя|Мантую]], дзе завязаў прыязныя стасункі з князем Вільгельмам. У лютым [[1567]] Сіротка быў ужо ў [[Польшча|КП]]. Такім чынам, яго перабываньне за мяжой працягвалася ад ліпеня [[1563]] да лютага [[1567]] альбо няпоўных 4 гады<ref>Kempa T. Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka (1549-1616). Wojewoda wileński. Warszawa, 2000. С. 42-43.</ref>.
 
=== Кар'ера ===
У [[1567]] атрымаў у спадчыну бацькавы маёнткі, зрабіўся апекуном малодшых братоў і сясьцёр. Таго ж году пад уплывам папскага нунцыя кардынала Камэдоні і езуіцкага прапаведніка [[Пётар Скарга|Пятра Скаргі]] перайшоў з [[кальвінізм]]у ў [[каталіцтва]] і ўступіў у шэрагі [[Мальтыйскі ордэн|мальтыйскіх рыцараў]].
 
Радок 100 ⟶ 119:
 
== Літаратура ==
* Tomasz Kempa. Mikołaj Radziwiłł Sierotka (1549-1616), wojewoda wileński, Warszawa 1999, ISBN 8386951524
* {{Літаратура/ЭВКЛ|2}}
* {{Літаратура/ЭГБ|6-1}}