Мальтыйскі ордэн: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Czalex (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[File:Coat of arms of the Sovereign Military Order of Malta (variant).svg|thumb|герб Мальтыйскага ордэну]] '''Сувэрэнны рыцарскі Ордэн Гасьпітальераў сьвятога Яна Ерусалімскага, Родасу і Мальты''' ('''Мальтыйскі ордэн''', '''Гасьпітальеры''', '''Яаніты''') — [[Каталіцтва|каталіцкі]] духоўны рыцарскі ордэн.
'''Мальтыйскі ордэн''', '''Гасьпітальеры''', '''Яаніты''', (поўная назва — '''Сувэрэнны ваенны Ордэн Гасьпітальераў сьвятога Яна Ерусалімскага, Родасу і Мальты''') — духоўна ваенны ордэн, створаны ў [[Ерусалім]]е ў пачатку XII ст. пасьля [[Першы крыжовы паход|Першага крыжовага паходу]]. Ордэн меў некалькі крэпасьцяў у [[Сырыя|Сырыі]] і [[Палестына|Палестыне]] і граў вялікую ролю ў абароне ад мусульманаў. Валодаў вялікімі землямі на Ўсходзе і ў Заходняй Эўропе, дзе ўсталёўваў ваенна-прыгонны рэжым мясцоваму насельніцтву. У [[1291]] годзе Ордэн быў выціснуты туркамі зь [[Ерусалім]]у, але захапіў астравы [[Кіпр]] і [[Родас]], дзе й замацаваўся. У [[1530]] годзе атрымаў у падарунак ад рымскага імпэратара востраў [[Мальта|Мальту]] (адтуль і сёньняшняя назва), яго рыцары-крыжакі абаранялі [[Міжземнае мора]] ад турак. У час [[Вялікая француская рэвалюцыя|Вялікай Францускай рэвалюцыі]] мальтыйцы страцілі [[Мальта|Мальту]]. Спачатку выспу захапіў [[Напалеон]], потым ангельцы. Гэта скарыстаў расейскі імпэратар [[Павал I]]. Ён запрасіў рыцараў у Расею і заключыў зь імі хаўрус супраць турак і французаў. На сёньняшні час ордэн месьціцца ў [[Рым]]е. Мальтыйскі Ордэн устанавіў дыпляматычныя дачыненьні з больш як 100 краінамі сьвету і мае сваіх прадстаўнікоў у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і [[Рада Эўропы|Радзе Эўропы]]. З [[1994]] году мае статус сталага наглядальніка ў [[ААН|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў]]. [[4 красавіка]] [[2008]] году князем і вялікім магістрам Ордэна абраны '''Мэцью Фэстынг'''.
 
==Гісторыя==
Супольнасць, якая потым зрабілася Мальтыйскім ордэнам, існавала ў Ерусаліме задоўга да афіцыйнага заснаваньня ордэну. Члены групы займаліся апякунствам хрысьціянскіх пілігрымаў, якія прыходзілі ў Сьвятую Зямлю, аказвалі ім мэдычную дапамогу.
 
Ордэн быў афіцыйна заснаваны ў пачатку 12 ст. пасьля [[Першы крыжовы паход|Першага крыжовага паходу]]. Ордэн працягваў апеквацца пілігрымамі і паступова браў на сабе таксама функцыі па іх ахове.
 
Зь цягам часу ордэн набыў выразна ваенны характар, меў некалькі крэпасьцяў у [[Сырыя|Сырыі]] і [[Палестына|Палестыне]] і граў вялікую ролю ў абароне заснаваных эўрапейцамі ў Палестыне хрысьціянскіх дзяржаваў ад мусульманаў. Ордэн валодаў вялікімі землямі на Ўсходзе і ў Заходняй Эўропе.
 
У [[1291]] годзе Ордэн быў выціснуты туркамі зь [[Ерусалім]]у, але замацаваўся на астравах [[Кіпр]] і [[Родас]].
 
[[File:Malteser Rettungsdienst.jpg|thumb|Мальтыйская выратавальная служба ў [[Нямеччына|Нямеччыне]]]]У [[1530]] годзе атрымаў у падарунак ад імпэратара [[Сьвятая Рымская імпэрыя|Сьвятое Рымскае Імпэрыі]] востраў [[Мальта|Мальту]] (адтуль і сёньняшняя назва), яго рыцары-крыжакі абаранялі [[Міжземнае мора]] ад турак.
 
У час [[Вялікая француская рэвалюцыя|Вялікай Францускай рэвалюцыі]] мальтыйцы страцілі [[Мальта|Мальту]]. Спачатку выспу захапіў [[Напалеон]], потым ангельцы. Гэта скарыстаў расейскі імпэратар [[Павал I]]. Ён запрасіў рыцараў у Расею і заключыў зь імі хаўрус супраць турак і французаў.
 
===Сучаснасьць===
На сёньняшні час ордэн месьціцца ў [[Рым]]е і актыўна займаецца дабрачыннай дзейнасьцю. У шэрагу краінаў пад эгідай Мальтыйскага ордэну існуюць валянтэрскія арганізацыі, якія аказваюць мэдычную дапамогу, займаюцца дапамогай пацярпелым ад прыродных катаклізмаў, дапамогай бяздомным, арганізацыяй гуманітарнай дапамогі ў разьвіваючыяся краіны і інш. (напрыклад, Мальтыйскія службы дапамогі ў [[Нямеччына|Нямеччыне]] і [[Аўстрыя|Аўстрыі]]).
 
Мальтыйскі ордэн устанавіў дыпляматычныя дачыненьні з больш як 100 краінамі сьвету і мае сваіх прадстаўнікоў у Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і [[Рада Эўропы|Радзе Эўропы]]. З [[1994]] году мае статус сталага наглядальніка ў [[ААН|Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў]]. Ордэн выпускае ўласныя паштовыя маркі і манэты.
 
[[4 красавіка]] [[2008]] году вялікім магістрам Ордэна абраны [[Мэт'ю Фэстынг]].
 
[[Файл:Zygmunt Karol Radziwiłł.JPG|thumb|100px|Жыгімонт Караль Радзівіл]]
==Мальтыйскі ордэн у Беларусі==
===17-18 стагодзьдзі===
На тэрыторыі Беларусі Мальтыйскі ордэн існаваў на працягу больш за 200 гадоў.<ref name=interfax>http://www.interfax.by/article/43153</ref>
 
Заснавальнікамі ордэнскіх структураў на Беларусі былі [[Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка»]] і ягоны сын [[Жыгімонт Караль Радзівіл]]. Жыгімонт Караль пазнаёміўся з ордэнам падчас вучобы ў [[Балёньня|Балёньні]] і ўступіў у ягоныя шэрагі ў [[1612]] г.
 
У [[1616]] г. Мікалай Радзівіл заснаваў камандаторыю ордэна ў [[Сталовічы|Сталовічах]], на чале якой стаў Жыгімонт Караль.
 
[[Файл:Stałavičy. Сталавічы (16.08.2009).jpg|thumb|left|Былы касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцела ў [[Сталовічы|Сталовічах]] - у мінулым адзіная царква Мальтыйскага ордэну на тэрыторыі Беларусі]] У [[1740]]-46 гг. у Сталовічах быў пабудаваны касьцёл сьвятога Яна Хрысьціцеля, які зрабіўся галоўным касьцёлам мальтыйскіх рыцараў у Беларусі.
 
У [[1817]] годзе пасьля далучэньня да [[Расейская імпэрыя|Расейскай імпэрыі]] дзейнасьць Мальтыйскага ордэну на тэрыторыі Беларусі спынілася.
 
===Сучаснасьць===
 
З канцу [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]] Мальтыйскі ордэн аказваў дабрачынную дапамогу Беларусі па розных кірунках.
 
У [[1996]] г. паміж Беларусьсю і Мальтыйскім ордэнам былі ўсталяваныя дыпляматычныя стасункі <ref name=interfax/>.
 
==Зноскі==
<references/>
 
==Вонкавыя спасылкі==
* [http://www.orderofmalta.int/?lang=en Афіцыйны сайт Мальтыйскага ордэну]
{{commonscat|Sovereign Military Order of Malta}}
 
[[Катэгорыя:Рыцарскія ордэны]]