Алена Лебенбаўм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне спасылак
д дапаўненьне
Радок 1:
{{Кінэматаграфіст
'''Алена Якаўлеўна Лебенбаўм''', псэўд. Верабей (нар. [[5 чэрвеня]] [[1967]], [[Берасьце]]) — эстрадная актрыса парадыйнага жанру і кіно, сьпявачка. Жыве і працуе ў Расеі.
| Імя = Алена Верабей
| Арыгінал імя = Алена Лебенбаўм
| Фота =
| Шырыня =
| Подпіс =
| Імя пры нараджэньні = Алена Якаўлеўна Лебенбаўм
| Дата нараджэньня = {{Нарадзілася|5|06|1967|1}}
| Месца нараджэньня = {{сьцяг БССР}} [[Берасьце]], [[БССР]]
| Грамадзянства = {{сьцяг Расеі}} [[Расея]]
| Прафэсія = актрыса, сьпявачка
| Гады актыўнасьці = [[1990]]—
| Кірунак = парадыйны жанр
| Узнагароды =
| imdb_id =
| Сайт = http://vorobei.ru
}}
'''Алена Якаўлеўна Лебенбаўм''', псэўд. Верабей ({{мова-ru|Елена Яковлевна Лебенбаум, псевд. Воробей}}) (нар. [[5 чэрвеня]] [[1967]], [[Берасьце]]) — эстрадная актрыса парадыйнага жанру і кіно, сьпявачка. Жыве і працуе ў Расеі.
 
==Біяграфія==
Нарадзілася ў сям’і беларускіх габрэяў Якава і Ніны Лебенбаўмаў у Берасьці. Ганарылася сваім прозьвішчам і любіла падкрэсьліваць яго значэньне: дрэва жыцьця. Вучылася ў сярэдняй школе № 20 г. Берасьця, а затым у музычнай вучэльні (цяпер — [[Берасьцейскі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы]]). Здольнасьці да пародыяў выявіліся ў яе яшчэ ў школе. Школьныя настаўнікі сталі першымі персанажамі для яе пародыяў. Разам з тым любіла сьпяваць і марыла стаць эстраднай сьпявачкай. Але бацькі рыхтавалі яе на настаўніка музыкі. <ref>http://kp.by/daily/23591/139902 Елена Воробей живет на два дома - в Москве и Бресте</ref>
 
У 1988 з трэцяй спробы паступіла ў Ленінградзкі тэатральны інстытут (сёньня — [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія тэатральнага мастацтва]]). Паводле яе словаў, каб езьдзіць у Ленінград на ўступныя іспыты, тры гады запар ёй давялося мыць пад’езды, разгружаць хлеб, дапамагаць прадаўцам ў хлебным аддзеле. Цікава, што пры паступленьні прыёмная камісія адзначыла, што сьпяваць Алена Лебенбаўм ня ўмее і ня здольная гэтаму навучыцца.<ref>http://www.kino-teatr.ru/kino/acter/star/858/bio Биография. Воробей Елена Яковлевна</ref> У ЛТІЛенінградзкім навучаласятэатральным інстытуце, які скончыла ў 1993 годзе, яна праходзіла навучаньне па клясе артыст тэатру, эстрады і кіно [[Ісак Штокбант|Ісака Штокбанта, скончыла яго ў 1993 годзе]].
 
==Творчы шлях==
З студэнцкіх гадоў пачала працаваць у Ленінградзкім тэатры музычнай пародыі «БУФФ» разам з такімі вядомымі сёньня парадыстамі як [[Юры Гальцаў]], [[Генадзь Ветраў]]. Там у яе была магчымасьць іграць у драматычных спэктаклях, сьпяваць, і рабіць пародыі. Знайсьці свой жанр для яе тады аказалася няпроста — хацела стаць і сьпявачкай, і парадыстам, і актрысай.
 
У 1991 выступіла на конкурсе акторскай песьні імя Андрэя Міронава з музычнай пародыяй. Сваім вобразам і вакальным нумарам яна шакавала журы, якое не ацаніла яе выступ, але пры гэтым у гледачоў яна выклікала вялікае захапленьне і была адзначана прызам глядацкіх сымпатыяў.<ref>http://www.kino-teatr.ru/kino/acter/star/858/bio Биография. Воробей Елена Яковлевна</ref> У 1993 Алена выдатна прадэманстравала свае вакальныя і акторскія здольнасьці на Ўсерасейскім конкурсе «[[Ялта]]-[[Масква]]-Транзыт». Тады яна зьявілася перад гледачамі ў вобразе няўклюднай школьніцы ў акулярах з касічкамі і бутэрбродам у руцэ. Меркаваньні прафэсійнага журы і гледачоў гэтым разам супалі і Алена Верабей атрымала на конкурсе Гран-пры, адмысловы прыз 1-га тэлеканалу — паездку ў [[Сан-Рэма]] ды прыз глядацкіх сымпатыяў.
 
Аднак пасьля гэтага выдатнага посьпеху ў Ялце Алена Верабей эстраднай сьпявачкай ня стала — для гэтага патрэбныя былі вялікія грошы, якіх яна ня мела. Ты ня менш, яна працягвала пісаць песьні, агучвала шматлікія рэклямныя ролікі. Вялікую ролю ў яе далейшай акторскай кар’еры адыграла знакамітая сьпявачка [[Ала Пугачова]], якая ў 1998 годзе запрасіла яе прыняць удзел у здымках «Калядных сустрэчаў» («Рождественских встреч»).
 
Пазьней ёй зацікавўся парадыст [[Уладзімір Вінакур]], які шукаў актрысу для свайго тэатру, аднак працаваць у яго тэатры ёй не давялося: пасьля адзінага выступу ў канцэртнай праграме «Левчик и Вовчик. 30 лет спустя», дзе Верабей разам з Гальцавым і Ветравым выканалі парадыйны нумар, да яе падышоў прэзыдэнт культурнага фонду «АРТЭС» А. Достман і прапанаваў падпісаньне выгаднага кантракту. ПразьПраз пэўны час Алена Верабей цалкам перайшла на эстраду ў парадыйны жанр і пачала браць удзел у праграме «[[Аншлаг]]». Пачаліся і сольныя канцэрты перад вялікай аўдыторыяй у розных гарадах і краінах. За некалькі гадоў Алена Верабей пасьпела аб’езьдзіць з гастролямі паўсьвету. Здымаецца ў кіно.
 
Творчы псэўданім Алены Лебенбаўм мае наступнае тлумачэньне: з аднаго боку, слова «верабей» выдатна адлюстроўвае няўрымсьлівы тэмпэрамэнт артысткі, а яшчэ Алена з дзяцінства любіць сьпявачку Эдыт Піаф, прозьвішча якой з французскай мовы перакладаецца як «верабей».
Радок 90 ⟶ 107:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1967 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў5 Берасьцічэрвеня]]
[[Катэгорыя:Беларускія сьпевакі і сьпявачкі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берасьці]]
[[Катэгорыя:Выбітныя асобы Берасьця]]
[[Катэгорыя:Расейскія акторы]]
[[Катэгорыя:Расейскія сьпевакі]]
 
[[ky:Воробей Елена]]