Леанід Тышко: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 21:06, 30 траўня 2012

Тышко Леанід Барысавіч (нарадзіўся 9 лістапада 1945 году ў Берасьці)— беларускі музыка, паэт, артыст легендарнага вакальна-інструмэнтальнага ансамбля “Песьняры” (бас-гітара, бэк-вакал, вершы, 1968—1981), адзін з заснавальнікаў айчыннай школы ігры на бас-гітары. Заслужаны артыст БССР.

Леанід Тышко
Тышко Леанід Барысавіч
Дата нараджэньня 9 лістапада1945
Месца нараджэньня
Грамадзянства СССР
Беларусь
Ізраіль
Месца вучобы
Прафэсія музыка
Жанры фольк-рок
Інструмэнты бас-гітара
Гурты Лявоны, Песьняры
Узнагароды
заслужаны артыст Беларускай ССР

У 1964 скончыў музычную вучэльню ў Берасьці па клясе домры.

Службу ў шэрагах Савецкай арміі праходзіў ва Ўруччы разам з будучымі музыкамі “Песьняроў” Уладзімерам Мулявіным і Валерам Яшкіным. Затым разам зь імі працаваў у філярмоніі ў Менску, дзе былі інструмэнталістамі, потым сталі акампануючай групай у жаночым ансамблі “Лявонiха”. У 1968 увайшоў у склад ВІА «Лявоны». У 1970 годзе менавіта бас-гітарыст Леанід Тышко прапанаваў зьмяніць назву ансамбля “Лявоны” на новую - “Песьняры”.

У сакавіку 1981, пасьля вялікіх гастроляў па Лацінскай Амерыцы і ўзьніклых там непаразуменьняў, дабравольна пакінуў “Песьняры”. Стаў другім музыкам з «залатога складу» ансамбля, які пакінуў групу на вяршыні яго посьпеху. 8 гадоў разам з родным братам Эдуардам Тышко граў у рэстаранах гасьцініцы «Юбілейная» і «Каменный цветок» у Менску, яшчэ некалькі гадоў займаўся выкладчыцкай дзейнасьцю, а затым пакінуў Беларусь.

З 1991 разам з другой жонкай і сынам жыве ў Ізраілі ў г. Хайфа, па-ранейшаму піша вершы, час ад часу прыязджае на Бацькаўшчыну. Разам з жонкай спрабуе атрымаць пэньсію ў Беларусі, аднак ня можа яе дамагчыся, бо ў 1991-ым у іх забралі беларускае грамадзянства. У 2009 на запрашэньне Ўладзіслава Місевіча Леанід Тышко выступіў з «Беларускімі Песьнярамі» ў Палацы Рэспублікі, прыняў удзел у юбілейным канцэрце на фэсьце «Залаты шлягер» у Магілёве.

Вонкавыя спасылкі