Алена Лебенбаўм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д абнаўленьне зьвестак, дапаўненьне
Радок 2:
 
==Біяграфія==
Нарадзілася ў сям’і беларускіх габрэяў Якава і Ніны Лебенбаўмаў у Берасьці. Ганарылася сваім прозьвішчам і любіла падкрэсьлівацьападкрэсьліваць яго значэньне: дрэва жыцьця. Вучылася ў сярэдняй школе № 20 г. Берасьця, а затым у музычнай вучэльні (цяпер — [[Музычны каледж імя Р. Шырмы]]). Здольнасьці да пародыяў выявіліся ў яе яшчэ ў школе. Школьныя настаўнікі сталі першымі персанажамі для яе пародыяў. Разам з тым любіла сьпяваць і марыла стаць эстраднай сьпявачкай. Але бацькі рыхтавалі яе на настаўніка музыкі. <ref>http://kp.by/daily/23591/139902 Елена Воробей живет на два дома - в Москве и Бресте</ref>
 
У 1988 з трэцяй спробы паступіла ў Ленінградзкі тэатральны інстытут (сёньня — [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная акадэмія тэатральнага мастацтва]]). Паводле яе словаў, каб езьдзіць у Ленінград на ўступныя іспыты, тры гады запар ёй давялося мыць пад’езды, разгружаць хлеб, дапамагаць прадаўцам ў хлебным аддзеле. Цікава, што пры паступленьні прыёмная камісія адзначыла, што сьпяваць Алена Лебенбаўм ня ўмее і ня здольная гэтаму навучыцца.<ref>http://www.kino-teatr.ru/kino/acter/star/858/bio Биография. Воробей Елена Яковлевна</ref> У ЛТІ навучалася па клясе артыст тэатру, эстрады і кіно Ісака Штокбанта, скончыла яго ў 1993 годзе.