Жаргон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: sh:Žargon
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Умоўныя мовы: +нутраная спасылка
Радок 17:
Любецкі лемент быў апісаны Е. Р. Раманавым. З розных тыпаў жабракоў (ці, як яны сябе называлі, старцоў, калек, сьляпых) Раманаў лепш за ўсё вывучыў найбольш распаўсюджаны тып: жабракоў-песьняроў. Гэта ў асноўным сьляпыя жабракі, якія хадзілі з павадырамі — хлопчыкамі 8–15 гадоў. Просячы міласьціну, жабракі сьпявалі [[псалм|псалмы]], якія яны вывучвалі за невялікую плату звычайна ў «майстра» — таксама сьляпога жабрака. З даўніх часоў у старцаў існавала асобае самакіраваньне, якое вырашала многія пытаньні, у тым ліку і пытаньні «абароны» старцаў ад «зьнешняга сьвету». Гэтымі ж прычынамі (схаваць свае намеры ад чужых) тлумачыцца і наяўнасьць у іх любецкага лемента.
 
Е. Р. Раманаў запісаў каля 1000 словаў любецкага лемента ў Амсьціслаўскім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Чавускім паветах Магілёўскай губэрні. Сярод іх, напрыклад, такія, як ''дылька'' 'вада', ''сиянка'' 'сонца', ''кудень'' 'дзень', ''лох'' 'мужык, мужчына', ''шусцяни́н'' 'мешчанін', ''тройман'' 'твар', ''лыкша'' '[[каша]]', ''настыжник'' 'спадніца', ''клюжать'' 'ляжаць', ''явлыда'' 'карова', ''лапуха'' 'капуста', ''учинятца'' 'маліцца', ''клёвый'' 'добры', і г. д.
 
Нарэшце, у апублікаванай у [[1912]] годзе ў «Беларускім зборніку» (9 выпуск) «Спробе слоўніка ўмоўных моваў Беларусі» Е. Р. Раманаў зьмясьціў звод усіх вывучаных да таго часу беларускіх умоўных моваў. Раманаў спрабаваў высьветліць паходжаньне гэтых моваў разам з гісторыяй узьнікненьня саміх моваў. Так, ён лічыў, што пасьля падзеньня [[Бізантыя|Бізантыі]] на [[Русь]] хлынулі натоўпы грэцкіх і афонскіх манахаў, якія зьбіралі ахвяраваньні на храмы і манастыры; пасьля гэтага і зьявіліся на нашай зямлі «кубракі» і «лабары» з такімі ж мэтамі, мова якіх была часткова падобнай на афонскую («афінскую»). Усе гэтыя лемезні, лементы, гаўрыднікі мелі, на думку Раманава, агульнае паходжаньне. Ён прыводзіць цэлыя выразы на ўмоўных мовах, напрыклад: ''Гурь маньку́ хавбо́в'' 'Дай мне грошай' (Дрыбін); ''Похли́м ке́ро ке́рить'' 'Пайшлі піва піць' (тамсама); ''Клёво хве́сить'' 'Добра сьпявае' ([[Шклоў]]). Навукоўца адзначае і перамены, якія адбываліся ва ўжываньні ўмоўных моваў: напрыклад, было заўважана, што жабрацкая моладзь («любкі» Магілёўскай губэрні) з усё меншай ахвотай вывучала любецкі лемент, аддаючы перавагу адверніцкай гаворцы, г. зн. звычайнай [[беларуская мова|беларускай мове]], але з дабаўленнем або ўстаўкай у словы пэўных гукавых элемэнтаў (''хер, ку, шу, ша, це, уймуд'' і г. д.). Такая гаворка, напрыклад, поўнасьцю выцесьніла «лемент» з мовы жабракоў Слуцкага павету Менскай губэрні. Е. Р. Раманаў параўнаў беларускія ўмоўныя мовы з расейскімі й польскімі. У другой палове [[20 стагодзьдзе|20 стагодзьдзя]] спробу параўнаць ўсходнеславянскія ўмоўныя мовы зрабіў В. Д. Бандалетаў.