Алесь Белакоз: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Алесь Белакоз''' (11 лістапада 1928в. Ляткі Ваўкавыскі павет (цяпер [[...'
 
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Алесь Белакоз''' ([[11 лістапада]] [[1928]] в. [[Ляткі]] [[Ваўкавыскі павет]] (цяпер [[Мастоўскі раён]] в. [[Гудзевічы]])) — настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.
 
Нарадзіўся ў сям'і малазямельнага селяніна, які ў сярэдзіне [[1920]]-х езьдзіў на працу ў [[Бразылія|Бразылію]], а па вяртаньні на заробленыя грошы пабудаваў дом у в. Ляткі і адчыніў сваю краму. Алесь амаль усё жыцьцё пражыў у роднай вёсцы, якая з часам зьлілася з больш вялікімі Гудзевічамі. Тут атрымаў і пачатковую адукацыю. Да нямецкай акупацыі скончыў 5 клясаў Гудзевіцкай няпоўнай сярэдняй школы. У часе вайны вучыўся пад кіраўніцтвам роднай сястры Веры. У [[1943]] годзе бацька загінуў пад час нападу бандытаў на хату, якія пазьней сталі партызанамі<ref>[http://nashaziamlia.org/2011/04/30/4218/ ВЯЛІКІЯ і ЖЫВЫЯ. Інтэрвю з Алесем Белакозам (частка 1)]</ref>.