Касьцёл Сьвятога Войцеха і кляштар бэнэдыктынак (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Войцех
д →‎Касьцёл: выпраўленьне спасылак
Радок 28:
 
=== Касьцёл ===
Пасьля рэканструкцыі [[1780]]—[[1803]] рокаў касьцёл уяўляў сабой прастакутны ў плане 1-[[нэф]]авы аб’ём з 5-граннай [[апсіда]]й, памерамі 70 на 20 локцяў (каля 46×13 м). Сьвятыня мела 2-схільны чарапічны дах, больш нізкі над [[прэзьбітэрпрэзьбітэрыюм|прэзьбітэрыюмам]]ам. Галоўны [[фасад]], зьвернуты да вуліцы, завяршаўся [[франтон]]ам крывалінейнага абрысу. Яго флянкавалі 2 высокія 3-ярусныя вежы з купальнымі завяршэньнямі. Фасад быў насычаны вытанчанай архітэктурнай плястыкай: тонкапрафіляваны раскрапаваны [[карніз]]ны пас падзяляў яго на два ярусы, а [[пілястра|пілястры]] — на тры часткі, аконныя праёмы мелі мяккую лучковую абмалёўку.<ref name="kul">Касцёл і кляштар бенедыкцінак // {{Літаратура/Каталіцкія храмы на Беларусі (2001)|к}} С. 188</ref>
 
Інтэр’ер пад цыліндрычнымі скляпеньнямі ўпрыгожвалі пяць 2-ярусных алтароў: галоўны алтар Сьв. Войцеха, алтары Тадэвуша Апостала, Сьвятой Сям’і, сьвятых патрыярхаў Бэнэдыкта і Схаластыкі, Беззаганага Пачацьця Панны Марыі. У галоўным драўляным алтары быў абраз Маці Божай зь Дзіцяткам, напісаны на палатне, у срэбнай з пазалотай і рубінамі шаце. У 2-м ярусе быў абраз Сьв. Войцеха, увенчвала кампазыцыю разьбянае Ўкрыжаваньне. Падлогу ў прэзьбітэры касьцёла пакрывалі пліткі чорнага мармуру, у санктуарыі яна была цаглянаю. [[Закрыстыя]] мелася адна, на [[хоры|хорах]] стаялі арганы на 10 галасоў. Побач з хорамі каля бакавой сьцяны была адмысловая галерэя, дзе падчас сьвятаў выступалі музыкі.<ref>[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Кляштар бенедыкцінак // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 313</ref>