Фатаграфія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат зьмяніў: war:Pagritrato
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: yo:Fọ́tòyíyà; касмэтычныя зьмены
Радок 4:
 
== Гісторыя фатаграфіі ==
[[ВыяваФайл:View from the Window at Le Gras, Joseph Nicéphore Niépce.jpg|справа|міні|250пкс|Першая фатаграфія ў сьвеце, «Выгляд з акна», 1826 год]]
Хімічная перадгісторыя фатаграфіі пачынаецца ў глыбокай старажытнасьці. Людзі заўсёды ведалі, што ад сонечных прамянёў цямнее чалавечая скура, іскрацца апалы й амэтыст, псуецца смак піва. Аптычная гісторыя фатаграфіі налічвае прыкладна тысячу гадоў. Самую першую [[камэра-абскура|камэру-абскуру]] можна назваць «пакоем, частка якой асьветлена сонцам». Арабскі матэматык і навуковец [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзя]] [[Альгазэн]] з Басры, які пісаў аб асноўных прынцыпах оптыкі й вывучаў паводзіны сьвятла, заўважыў прыродны фэномэн перагорнутага малюнка. Ён бачыў гэтыя перагорнутыя малюнакі на белых сьценах прыцемненых пакояў ці намётаў, пастаўленых па сонечных берагах Пэрсыдзкага заліву, — выява праходзіла празь невялікую круглую адтуліну ў сьцяне, у адкрытым спадзістай палаткі альбо [[драпіроўка|драпіроўкі]]. Альгазэн карыстаўся камэрай-абскурай дзеля назіраньня за зацьменьнямі сонца, ведаючы, што шкодна глядзець на сонца няўзброеным вокам.
 
Першым чалавекам, які даказаў, што сьвятло, а не цяпло робіць срэбранную соль цёмнай, быў [[Ёган Гэйнрых Шульцэ]] ([[1687]]—[[1744]]), фізык, прафэсар Гальскага унівэрсытэту ў [[Нямеччына|Нямеччыны]]. У [[1725]] годзе, спрабуючы прыгатаваць рэчыва, якое будзе сьвяціцца, ён выпадкова зьмяшаў [[мел]] з [[азотная кісьля|азотнай кісьлёй]], у якой утрымоўвалася трохі растворанага [[срэбра|срэбра]]. Ён зьвярнуў увагу на тое, што калі сонечнае сьвятло трапляе на белую сумесь, то яна станавілася цёмнай, у той час як сумесь, абароненая ад сонечных прамянёў, цалкам не зьмянялася. Затым ён правёў некалькі экспэрымэнтаў зь літарамі й фігурамі, якія выразаў з паперы й накладаў на бутэльку з прыгатаваным растворам, — атрымліваліся фатаграфічныя адбіткі на пасярэбраным мелу. Прафэсар Шульцэ апублікаваў атрыманыя дадзеныя ў [[1727]] годзе, але ў яго не было й думкі паспрабаваць зрабіць знойдзеныя падобным чынам выявы сталымі. Ён боўтаў раствор у бутэльцы, і малюнак зьнікаў. Гэты экспэрымент, тым ня менш, даў штуршок цэлай сэрыі назіраньняў, адкрыцьцяў і вынаходзтваў ў [[хімія|хіміі]], якія праз крыху больш стагодзьдзя прывялі да вынаходзтву фатаграфіі.
 
Першая замацаваная выява была зроблена ў [[1822]] годзе французам [[Жазэф Ньепс|Жазэфам Ньепсам]], але яна не захавалася да нашых дзён. Таму першай у гісторыі фатаграфіяй лічыцца здымак «выгляд з акна», атрыманы Ньепсам у [[1826]] годзе з дапамогай камэры-абскуры на цынавай пласьцінцы, пакрытай тонкім слоем асфальту. [[Экспазыцыя (фатаграфія)| Экспазыцыя]] доўжылася 08:00 пры яскравым сонечным сьвятле. Вартасьцю мэтаду Ньепса было тое, што малюнак атрымліваўся рэльефным, пасьля пратручваньня асфальту, і яго лёгка можна было размножыць у любой колькасьці.
 
У [[1839]] годзе француз [[Люі Дагера|Люі-Жак Дагер]] апублікаваў мэтад атрыманьня малюнка на [[медзь|меднай]] пласьціне, пакрытай [[срэбра]]м. Пасьля трыццаціхвіліннага экспанаваньня Дагера перанёс пласьціну ў цёмны пакой і нейкі час трымаў яе над парамі нагрэтай [[ртуць|ртуцьцю]]. У якасьці [[замацаваньне фатаграфій|замацавальніка]] выявы Дагер выкарыстаў [[спажыўная соль|спажыўную соль]]. Здымак атрымаўся даволі высокай якасьці — добра прапрацаваныя дэталі як у сьвятле, гэтак і ў цені, аднак, капіяваньне здымка было немагчыма. Свой мэтад атрыманьня фатаграфічнага малюнка Дагер назваў [[дагератыпія]]й.
Радок 21:
== Віды фатаграфіі ==
=== Чорна-белая фатаграфія ===
[[ВыяваФайл: Photojournalists bw.jpg|міні|зьлева|180пкс|Чорна-белая фатаграфія]]
[[Чорна-белая фатаграфія]] — гістарычна першы від фатаграфіі. Пасьля зьяўленьня каляровай, а затым і лічбавай фатаграфіі, чорна-белыя здымкі тым ня менш захавалі сваю папулярнасьць. Часьцяком каляровыя фатаграфіі пераўтвараюцца ў чорна-белыя дзеля атрыманьня мастацкага эфэкту.
 
=== Каляровая фатаграфія ===
[[ВыяваФайл:Prokudin-Gorskii-12.jpg|міні|справа|180пкс|Раньняя каляровая фатаграфія, 1912]]
Каляровая фатаграфія зьявілася ў сярэдзіне [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзя]]. Першы ўстойлівы каляровы фотаздымак быў зроблены ў [[1861]] годзе [[Джэймз Максўэл|Джэймзам Максўэлам]] па мэтаду трохкаляровай фатаграфіі. Для атрыманьня каляровага здымка паводле гэтага мэтада выкарыстоўваліся тры фотакамэры з усталяванымі на іх каляровымі сьвятлафільтрамі, [[RGB|чырвоным, зялёным і сінім]]. Атрыманыя здымкі дазвалялі аднавіць пры праекцыі, а пазней, і ў [[друк]]у, каляровы малюнак.
 
Радок 37:
 
=== Лічбавая фатаграфія ===
[[ВыяваФайл:Coolscan-V.jpg|міні|справа|180пкс|Лічбавая камэра Nikon і сканар для фотастужкі]]
{{Асноўны артыкул|Лічбавая фатаграфія}}
Лічбавая фатаграфія — адносна маладая, але папулярная тэхналёгія, якая зарадзілася ў [[1981]] годзе, калі кампанія [[Sony]] выпусьціла на рынак камэру [[Sony Mavica]] з [[ПЗС-матрыца]]й, якая запісвае здымкі на дыск. Гэты апарат ня быў лічбавым у сучасным разуменьні, бо на дыск запісваўся аналягавы сыгнал, аднак выкарыстаньне камэры дазваляла адмовіцца ад фотастужкі. Першая паўнавартасная лічбавая камера — [[Kodak DCS 100|DCS 100]], якая была выпушчана ў [[1990]] годзе кампаніяй [[Kodak]].
Радок 64:
[[zh-min-nan:Hip-siōng]]
[[be:Фатаграфія]]
[[bg:Фотография]]
[[bar:Photographie]]
[[bo:འོད་པར་རྒྱབ་ཐབས།]]
[[bs:Fotografija]]
[[br:Luc'hskeudennerezh]]
[[bg:Фотография]]
[[ca:Fotografia]]
[[cv:Фотографи]]
Радок 166:
[[wo:Nataal]]
[[yi:פאטאגראפיע]]
[[yo:Fọ́tòyíyà]]
[[zh-yue:影相]]
[[bat-smg:Puortėgrapėjė]]