Крушынка (Украіна): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Мястэчка |Назва = Крушынка |Назва ў родным склоне = Круш...'
(Розьніцы няма)

Вэрсія ад 10:45, 18 траўня 2012

Крушынка (па-ўкраінску: Крушинка) — вёска ў Васількоўскім раёне Кіеўскай вобласці. Насельніцтва - прыблізна 1814 жыхароў.

Крушынка
па-ўкраінску: Крушинка'
Першыя згадкі: 1851
Вобласць: Кіеўская
Раён: Васількоўскі
Сельсавет: Крушынскі
Старшыня: Васыль Бабраныцкі
Плошча: 47 922 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

1814
37,85
Тэлефонны код: +380 44
Паштовы індэкс: 08635
Геаграфічныя каардынаты: 50°14′01″ пн. ш. 30°21′49″ у. д. / 50.23361° пн. ш. 30.36361° у. д. / 50.23361; 30.36361Каардынаты: 50°14′01″ пн. ш. 30°21′49″ у. д. / 50.23361° пн. ш. 30.36361° у. д. / 50.23361; 30.36361
Шлях ад трасы Кіеў-Васількоў да вёскі Крушынка

Назва

Назва паходзіць ад такой легенды: Калісьці тут праходзілі хрысьціянскія прапаведнікі. Яны ўвайшлі ў вёску адпачыць. Ім падалі гарбату з крушыны. З тых часоў гэтая вёска называецца Крушынка.

Гісторыя

Вёска вядомая, прынамсі, з 1851 года.

У гады Другой Сусьветнай вайны падпала пад акупацыю. Сялян прымусова вывозілі на працы ў Нямеччыну. Хоць па словах аднавяскоўцаў там ўмовы працы занадта часта былі нават лепш, чым ва Украіне.

Прырода

Вёска акружана вельмі маляўнічай прыродай, нават асфальтаваныя шлях да вёскі з прыгожымі моцнымі таполямі, якія былі пасаджаныя школьнікамі ў 60-я гады мінулага стагодзьдзя.

Таксама ў вёсцы ёсць сады, сажалкі і цудоўныя лясы - іглічныя і розныя шыракалістыя. У апошнія гады ў лясах з'явіліся лісы і вавёркі.

Сучасны стан

З абраньнем новага старшыні - Бабраныцкага Васыля, сытуацыя пачала паляпшацца. Так, у цэнтры вёскі зноў ноччу з'явілася асвятленьне вуліц. Была адрамантавана ў пачатку 2012 года частка дарогі. У 2011 годзе ўпершыню за апошнія гады крушынкаўцы маглі збірацца на свята — свята вёскі.

Вонкавыя спасылкі