Царква Сьвятога Духа (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EugeneZelenko (гутаркі | унёсак)
д Назвы файлаў
д выпраўленьне спасылак
Радок 57:
Некаторыя дасьледнікі<ref name="Z43">{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 43.</ref> мяркуюць, што мураваную царкву Сьвятога Духа збудавалі каля [[1616]] року. Аднак беларускі гісторык архітэктуры [[Уладзімер Дзянісаў|У. Дзянісаў]] паказвае на тое, што будова храму вялася пазьней, у [[1630-я|30-я]]—[[1640-я|40-я]] рокі [[XVII стагодзьдзе|XVII ст.]] Рэч у тым, што на плошчы побач з базылянскім манастыром знаходзіўся вольны пляц «Лужына», які толькі ў [[1636]] року вылучылі Сьвята-Духаўскаму манастыру для будовы мураванай царквы замест драўлянай<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 178.</ref>. Відаць, будова новага храму зрабілася магчымай па атрыманьні манастыром у [[1634]] року 2000 злотых паводле [[тастамэнт]]у заможнага [[Полацак|полацкага]] месьціча<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 137.</ref><ref name="dzian334">[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс уніяцкіх кляштароў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 334.</ref>.
 
У [[1641]] року па фундацыі троцкай кашталянкі Зузаны Гансеўскай побач з мужчынскім быў заснаваны яшчэ і жаночы вуніяцкі манастыр. Але вольнага месца, каб паставіць царкву манашкам, на тэрыторыі плошчы [[ВерхніВысокі рынакРынак]] не было. Царква Сьвятога Духа, якая тады будавалася, стала супольнай для двух манастыроў — мужчынскага і жаночага, што было рэдкай практыкай у манастырскім дойлідзтве<ref name=enckyl>{{Спасылка | аўтар = Алег Дзярновіч| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = 10 лiстапада 2011| url = http://nn.by/?c=ar&i=63068#| загаловак = Энцыклапедыя Мінска. Царква Святога Духа| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата = 11 лістапада 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
Мяркуецца, што будова бажніцы скончылася да [[1650-я|1650-х]] рокаў<ref name="dzianisau">[[Уладзімер Дзянісаў|У. М. Дзянісаў]]. Комплекс базыльянскіх манастыроў у Мінску // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.</ref>, бо ўжо ў [[1651]] року вуніяцкі мітрапаліт [[Антон Сялява]] наказаў у спадчыну кляштару базылянак 20 000 злотых з адзінай умовай — быць пахаваным у царкве Сьвятога Духа<ref name="habr117">{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 117.</ref>. Пазьней, у часе [[Вайна 1654—1667 гадоў|Крывавагу патопу]] ([[1654]]—[[1667]]) царква як частка комплексу базылянскіх манастыроў выкарыстоўвалася ў абарончых мэтах<ref>Беларускі архіў. Т. 3. С. 201.</ref>.
Радок 92:
[[Файл:Church of Holy Spirit in Miensk (reconstruction).jpg|міні|Пачатковы выгляд комплексу базылянскіх кляштараў. Рэканструкцыя Л. Івановай паводле матэрыялаў [[Уладзімер Дзянісаў|У. Дзянісава]]]]
 
Будынак царквы меў франтальнае разьмяшчэньне адносна плошчы [[Плошча Высокі Рынак (Менск)|плошчы Высокі Рынак]]. Храм меў шчыльны зьвязак з усім комплексам базылянскіх збудаваньняў і кампазыцыяй забудовы [[Высокае Места|Высокага Места]]. Відаць, зыходзячы з кампазыцыйных задачаў забудовы плошчы, будынак павярнулі [[апсіда]]й не на ўсход, а на паўночны ўсход. 3 правага боку да царквы далучаўся доўгі 2-павярховы дом мужчынскага кляштару. 3ь левага боку ад апсіды празь невялікую прыбудову і доўгі вузкі крыты пераход, што перагароджваў [[Вуліца Дамініканская (Менск)|Дамініканскую вуліцу]], бажніца злучалася з будынкам жаночага кляштару<ref>{{Літаратура/Рэха даўняга часу|к}} С. 59.</ref>.
 
Царква — 1-[[нэф|нэфавы]] бязьвежавы храм зь 5-граннай апсідай, перакрыты, як паказвае [[Тамара Габрусь|Т. Габрусь]], цыліндрычнымі з распалубкамі (а не крыжовымі<ref name="habr118">{{Літаратура/Мураваныя харалы|к}} С. 118.</ref>, як меркаваў У. Дзянісаў<ref name="dzian334"/>) скляпеньнямі, што абапіраліся на масіўныя ўнутраныя [[контрфорс]]ы. У архітэктуры царквы прысутнічалі элемэнты готыкі — сьцены прарэзвалі вялікія сьпічастыя вокны. Аднак галоўны [[фасад]] прадстаўляў лёгкую ярусную кампазыцыю, выкананую пад відавочным уплывам паўночнага рэнэсансу. Спалучэньне готыкі і рэнэсансу — адна з характэрных асаблівасьцяў разьвіцьця дойлідзтва Беларусі ў гэтую эпоху.