Рычы (возера): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: zh:雷奇湖
удакладненьне
Радок 28:
'''Ры́чы''' (таксама: ''Рыча'', ''Рычу'', {{мова-lv|Riču ці Riča ezers}}, {{мова-ru|Ричи}}) — праточнае [[возера]] ў [[Браслаўскі раён|Браслаўскім раёне]] [[Беларусь|Беларусі]] й [[Дзьвінскі край|Дзьвінскім крае]] [[Латвія|Латвіі]]. Знаходзіцца ў басэйне ракі [[Дрысьвята|Дрысьвяты]].
 
Плошча возера — 12,83 км²; сярэдняя глыбіня — 9,7 м; найбольшая глыбіня — 51,9 м.<ref>У некаторыхлатыскіх інтэрнэт-даведніках (глядзіце, напрыклад, [http://www.ezeri.lv ezeri.lv]) часта падаецца іншаямаксымальная глыбіня, роўная 39,7 м. Аднак гэтагэтыя зьвесткі, хутчэйнайхутчэй, бракдатычаць глыбіні толькі прыналежнай да Латвіі новыхчасткі зьвестаквозера.</ref>; даўжыня — 6,27 км; найбольшая шырыня — 3,73 км; даўжыня берагавой лініі — 33,4 км; аб’ём вады — 131 млн м³; плошча вадазбору — 123 км². Возера Рычы — другое па глыбіні ў Беларусі пасьля [[Доўгае (возера, Глыбоцкі раён)|Доўгага возера]] ў [[Глыбоцкі раён|Глыбоцкім раёне]] й чацьвертае па глыбіні ў Латвіі.
 
Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м, а на ўсходзе — ад 30 да 40 м, парослыя [[хмызьняк]]ом і [[лес]]ам. Берагі возера ў асноўным высокія, пясчаныя. Глыбакаводныя ўпадзіны чаргуюцца зь [[мель|мелямі]]. У залівах дно адносна плоскае, глыбіня роўная 10—15 м. На возеры маюцца 5 выспаў агульнай плошчай 5,7 га. Мелкаводзьдзе пясчанае й пясчана-галечнае, на ўсходзе пад валунамі. Астатняя частка ложа сапрапелістая, месцамі ілістая. Шырыня калябярэжнай паласы расьліннасьці — ад 5 да 50 м. Да глыбіні 9 м растуць [[мох|імхі]]. Рычы напаўняецца вадой з ручаёў, а з самога возера выцякае рака [[Рычанка]]. У іхтыяфаўне сустракаецца болей за 20 відаў [[рыба|рыбы]]. Таксама ў возеры жывуць рэлікты [[ледавіковы пэрыяд|ледавіковага пэрыяду]] ([[лімнакалянус]], [[понтапарэя]], [[бакаплаў Паласа]]), занесеныя ў беларускае выданьне [[Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь|Чырвонай кнігі]].