У [[1981]]—–[[1990]] гадах у Грэцыі адбыліся значныя эканамічныя пераўтварэньні і пачаўся хуткі эканамічны рост краіны. ЗЗь сельскагаспадарчай краіны Грэцыя перанакіравала сваю эканоміку на сфэру паслугаў (у асноўным [[транспарт]]), [[турызм]], [[гандаль]] і [[фінансы]]. Важную ролю адыграў і удзел з [[1981]] года ў [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]], а так сама дапамога ззь яго боку. З [[1985]] да [[1991]] г.г. Грэцыя атрымлівала штогод 2,5 млрд. [[Даляр ЗША|даляраў]] ў рамках, так званага, інтэграцыйнага пляну, сярэднегадавы прырост [[СУП]] к [[1987]] – 1990 г.г. складаў 1,6%. У [[1990]] годзе 57% нацыянальнага прыбытку ствараюць паслугі, 18% — [[прамысловасьць]], 14% — [[сельская гаспадарка]].
У прамысловасьці асноўнае разьвіцьцё атрымала лёгкая і харчовая галіны. Агулам у прамысловасьці занятыя 21% працаздольнага насельніцтва. Вядзецца здабыча [[баксыт]]аў, [[пірыт]]аў, [[Ніккель|нікелю]], [[магнэзыт]]аў. Разьвітая і мэталюргічная прамысловасьць, яле ў адпаведнасьці з рашэньнем ЭЗ, вытворчасьць сталі скарочанаскарочаная на 30%. Існуюць прадпрыемствы машынабудаўнічай, нафтахімічнай і дрэваапрацоўчай галінаў эканомікі. У горадзе [[Волас]] разьмешчана самая буйная ў сьвеце фабрыка [[цэмэнт]]у. Пад грэцкім флягам рэгіструецца шмат караблёў, у выніку чаго, фармальна Грэцыя валодае самым буйным у сьвеце грамадзянскім флётам. Значную ролю, традыцыйна, мае [[рыбная лоўля]].
У сельскай гаспадарцы разьвіцьцё атрымала вытворчасьць садавіны і гародніны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца [[Масьліна|масьліны]], [[вінаград]], [[Дыня|дыні]], [[пэрсік]]і, [[апэльсін]]ы і [[памідоры]].