Грэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Агульныя зьвесткі: выпраўленьне спасылак
д →‎Эканоміка: выпраўленьне спасылак
Радок 151:
 
== Эканоміка ==
У [[1981]]—[[1990]] гадах у Грэцыі адбыліся значныя эканамічныя пераўтварэньні і пачаўся хуткі эканамічны рост краіны. З сельскагаспадарчай краіны Грэцыя перанакіравала сваю эканоміку на сфэру паслугаў (у асноўным [[транспарт]]), [[турызм]], [[гандаль]] і [[фінансы]]. Важную ролю адыграў і удзел з [[1981]] года ў [[Эўрапейскі Зьвяз|Эўрапейскім Зьвязе]], а так сама дапамога з яго боку. З [[1985]] да [[1991]] г.г. Грэцыя атрымлівала штогод 2,5 млрд. [[Даляр ЗША|даляраў]] ў рамках, так званага, інтэграцыйнага пляну, сярэднегадавы прырост [[СУП]] к [[1987]] – 1990 г.г. складаў 1,6%. У [[1990]] годзе 57% нацыянальнага прыбытку ствараюць паслугі, 18% - [[прамысловасьць]], 14% - [[сельская гаспадарка]].
 
У прамысловасьці асноўнае разьвіцьцё атрымала лёгкая і харчовая галіны. Агулам у прамысловасьці занятыя 21% працаздольнага насельніцтва. Вядзецца здабыча [[баксыт]]аў, [[пірыт]]аў, [[Ніккель|нікелю]], [[магнэзыт]]аў. Разьвітая і мэталюргічная прамысловасьць, яле ў адпаведнасьці з рашэньнем ЭЗ, вытворчасьць сталі скарочана на 30%. Існуюць прадпрыемствы машынабудаўнічай, нафтахімічнай і дрэваапрацоўчай галінаў эканомікі. У горадзе [[Волас]] разьмешчана самая буйная ў сьвеце фабрыка [[цэмэнт]]у. Пад грэцкім флягам рэгіструецца шмат караблёў, у выніку чаго, фармальна Грэцыя валодае самым буйным у сьвеце грамадзянскім флётам. Значную ролю, традыцыйна, мае [[рыбная лоўля]].
 
У сельскай гаспадарцы разьвіцьцё атрымала вытворчасьць садавіны і гародніны. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца [[Масьліна|масьліны]], [[вінаград]], [[Дыня|дыні]], [[пэрсік]]і, [[апэльсін]]ы і [[памідорпамідоры]]ы.
 
Штогод Грэцыя прымае каля 10 млн. турыстаў, што дае значную долю грашовага прыбытку краіны.