Грэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат выдаліў: map-bms:Yunani
д →‎Агульныя зьвесткі: выпраўленьне спасылак
Радок 95:
== Геаграфія ==
=== Агульныя зьвесткі ===
Грэцкая паўвыспа, разьмешчаная на паўднёвым усходзе [[Эўропа|Эўропы]], займае плошчу 131.944 кв. км. Грэцыя разьмешчаная ў паўднёвай частцы Балканскай паўвыспы і на прылеглых да яго і да ўзьбярэжжа Малой Азіі выспах. Мяжуе з [[Альбанія]]й, [[Рэспубліка Македонія|Македоніяй]], [[Баўгарыя]]й і [[Турцыя]]й. Абмываецца: [[Міжземнае мора|Міжземным морам]], у тым ліку: [[Іанічнае мора|Іанічным]], [[Эгейскае мора|Эгейскім морамі]], а паўднёвае ўзьбярэжжа [[Крыт]]а — [[Лівійскае мора|Лівійскім морам]]. У склад Грэцыі ўваходзіць каля 2 тысяч выспаў, на якія прыходзіцца амаль 20 % усёй краіны. Тэрыторыя Грэцыі падзеленая на тры часткі. У матэрыковую Грэцыю ўваходзяць: [[Македонія (Грэцыя)|Македонія]] — паўночная вобласьць Грэцыі, межная з [[Альбанія]]й ([[Яніна (горад)|Яніна]], Ігуменіца), [[Баўгарыя]]й ([[Радопі]]) і [[Рэспубліка Македонія|Македоніяй]] ([[Касторыя]], [[Халкідыкі]]); [[Фракія]] — паўночна ўсходняя вобласьць, межная з Баўгарыяй і Турцыяй ([[Александропаль]], [[Каматыні]]); [[Эпір]] — паўночна заходняя вобласьць, межная з Альбаніяй (абмываецца Іянічным морам); [[Фэсалія]] — найболей раўнінная вобласьць, з усходу абмываецца Эгейскім морам ([[Ларыса (горад)|Ларыса]], [[Волас (горад)|Волас]], [[Трыкала]]); [[Цэнтральная Грэцыя]] — цэнтральная частка Грэцыі ([[Халкіда]], [[Лямія]], [[Амфіса]]); [[Атыка]] — вобласьць вакол Афінаў; [[Пелапанес]] — самы вялікі паўвыспаў Грэцыі (плошча — 21,4 тыс. кв. км), злучаны з матэрыковай часткай вузкім Карынфскім перашыйкам (шырыня 5 км), празь які ў канцы 19 стагодзьдзя быў прарыты канал (даўжынёй 6500 м, шырыня 23,5 м, глыбіня 40 м). Трэці раён утвараюць выспы Эгейскага мора: [[Эўбэя]] — другая па велічыні, пасьля Крыта, выспа Грэцыі (3,9 тыс.кв.км), злучаны з кантынэнтам мастом; [[Лесбас]] — адна з буйных выспаў Грэцыі (1,6 тыс.кв.км); Паўночныя Спарады — выспы Скірас, Скапелас, Юра, Іліадрамія і інш. у паўночна заходняй часткі Эгейскага мора; [[Кіклады]] — «кіклас» па-грэчаску — утвараючы кольца, архіпелаг у цэнтральнай і паўднёвай частцы Эгейскага мора (выспы [[Аморгас]], [[Андрас]], [[Сыфнос]], [[Сантарыні]], [[Тымас]], [[Кітнас]] і інш.); [[Паўднёвыя Спарады]] — [[Дадэканэс]] — архіпэляг з 12 выспаў у паўднёваўсходняй часткі Эгейскага мора, ва ўзьбярэжжа Турцыі (астравы [[РадосРодас]], [[Самас]], [[Астыпалея]], [[Калімнас]], [[Карпатос]], [[Лерас]] і інш.).
 
=== Рэльеф ===