Фартэцыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Азначэньні ў замежных мовах: выпраўленьне спасылак
д →‎Гісторыя: выпраўленьне спасылак
Радок 7:
 
== Гісторыя ==
Са зьяўленьнем эфэктыўнай артылерыі, павелічэньнем дыстанцыі паражэньня і ўвядзеньнем пэўных геамэтрычных законаў пабудовы ўмацаваньняў для якаснага вядзеньня вагню з гарматаў увесь абарончы комплекс перарос ў сыстэму ўзаемадапаўняльных элемэнтаў абароны ([[Курціна (фартыфікацыя)|курцінаў]], [[бастэя|бастэяў]], [[бастыён]]аў). Да ўвядзеньня вагняпальнай зброі шукалі спосабы, як умацаваць абарону на асобных найбольш небясьпечных дзялянках, у новых умовах трэба было вынаходзіць магчымасьць комплекснай абароны з узаемадапаўненьнем элемэнтаў па пэрымэтры. Што цікава, час шпаркай эвалюцыі вагняпальнай зброі супаў з узмацьненьнем абсалютысцкіх тэндэнцыяў у [[Эўропа|Эўропе]], асабліва ў [[Францыя|Францыі]], што дазволіла канцэнтраваць вялікія матэрыяльныя сродкі для ўзьвядзеньня умацаваньняў новага тыпу. На беларускіх землях гэты фэномэн найбольш ярка праявіўся ў дзейнасьці [[Мікалай КрыштафКрыштоф Радзівіл «Сіротка»|Мікалая Крыштафа Радзівіла]] і [[Багуслаў Радзівіл|Багуслава Радзівіла]] і ўзьвядзеньні імі комплексаў бастыённых умацаваньняў у [[Нясьвіская фартэцыя|Нясьвіжы]] і [[Слуцкая фартэцыя|Слуцку]].
 
== Азначэньні ў замежных мовах ==