Розьніца паміж вэрсіямі «Валочная памера»

5 байтаў дададзена ,  9 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
'''«Валочная памера»''' — назва аграрнай рэформы ў [[ВКЛ]], якая праводзілася на працягу 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. Рэформа распачалася ў [[1557]] г. з ініцыятывы [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]], маці кар. і вял.кн. [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], з мэтаю павелічэньня дзяржаўных даходаў. У поўным аб’ёме рэформа праводзілася на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, спачатку на дзяржаўных, а пасьля — прыватных і царкоўных землях.
 
[[16 стагодзьдзе|ХVІ стагодзьдзе]] адзначанае ў [[гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] значным эканамічным росквітам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, расла вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Сталы попыт на збожжа ў краінах Заходняй Эўропы, адным з асноўных экспарцёраў якога было [[Вялікае Княства Літоўскае]], вымушаў землеўласьнікаў, і ў першую чаргу дзяржаву, стымуляваць сельскагаспадарчую вытворчасьць.
 
Дзеля гэтага яшчэ з канца [[15 стагодзьдзе|ХV стагоддзя]] была распачатая рэарганізацыя панскай гаспадаркі. Прадугледжвалася як пашырэньне феадальных гаспадарак («двароў»), гэтак і стварэнне «[[фальварак|фальваркаў]]» - новых гаспадарак з таварным характарам вытворчасьці, заснаваных на працы прыгонных сялян. Разам з тым, адсутнасьць адзінае сістэмы вымярэньня зямлі, а таксама абкладаньня павіннасьцямі і падаткамі паставіла дзяржаву перад неабходнасьцю больш шырокіх пераўтварэньняў.
 
Дакладны ўлік, размеркаваньне зямлі ў дзяржаве, уніфікацыя павіннасьцяў і былі мэтамі аграрнай рэформы, распачатай у сярэдзіне ХVІ стагоддзя, якую ўзначаліў земскі падскарбі [[Астафей Валовіч]]. Яна атрымала найменьне валочнай памеры - ад найбольш вядомага дакумента рэформы «[[Устава на валокі]]», выдадзенага [[1 красавіка]] [[1557]] года вялікім князем [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]]. Гэты закон вызначыў шэраг захадаў: тэхнічных (перамер зямлі), сацыяльных (зьмены ў становішчы феадальна залежнага насельніцтва), эканамічных (стварэньне [[фальварак|фальваркаў]], зьмены ў сістэме павіннасьцяў).
59

зьменаў