Розьніца паміж вэрсіямі «Валочная памера»

5783 байты дададзена ,  9 гадоў таму
няма апісаньня зьменаў
д (r2.6.4) (робат дадаў: be:Валочная памера; касмэтычныя зьмены)
'''«Валочная памера»''' — назва аграрнай рэформы ў [[ВКЛ]], якая праводзілася на працягу 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. Рэформа распачалася ў 1557 г. з ініцыятывы [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]], маці кар. і вял.кн. [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], з мэтаю павелічэньня дзяржаўных даходаў. У поўным аб’ёме рэформа праводзілася на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, спачатку на дзяржаўных, а пасьля — прыватных і царкоўных землях.
 
ХVІ стагодзьдзе адзначанае ў гісторыі Беларусі значным эканамічным росквітам. Павялічваліся плошчы ворных земляў, расла вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі на продаж. Сталы попыт на збожжа ў краінах Заходняй Эўропы, адным з асноўных экспарцёраў якога было [[Вялікае Княства Літоўскае]], вымушаў землеўласьнікаў, і ў першую чаргу дзяржаву, стымуляваць сельскагаспадарчую вытворчасьць.
Рэформа распачалася ў 1557 г. з ініцыятывы [[Бона Сфорца|Боны Сфорцы]], маці кар. і вял.кн. [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]], з мэтаю павелічэньня дзяржаўных даходаў.
 
Дзеля гэтага яшчэ з канца ХV стагоддзя была распачатая рэарганізацыя панскай гаспадаркі. Прадугледжвалася як пашырэньне феадальных гаспадарак («двароў»), гэтак і стварэнне «[[фальварак|фальваркаў]]» - новых гаспадарак з таварным характарам вытворчасьці, заснаваных на працы прыгонных сялян. Разам з тым, адсутнасьць адзінае сістэмы вымярэньня зямлі, а таксама абкладаньня павіннасьцямі і падаткамі паставіла дзяржаву перад неабходнасьцю больш шырокіх пераўтварэньняў.
Пад час рэформы спраўджаліся правы на зямлю, ствараліся комплексныя панскія гаспадаркі — [[фальварк]]і, уводзілася адзіная мера абкладання залежных сялянаў — [[валока]], рэгламентаваліся павіннасьці сялянаў, разбуралася сялянская абшчыны і г. д.
 
Дакладны ўлік, размеркаваньне зямлі ў дзяржаве, уніфікацыя павіннасьцяў і былі мэтамі аграрнай рэформы, распачатай у сярэдзіне ХVІ стагоддзя, якую ўзначаліў земскі падскарбі [[Астафей Валовіч]]. Яна атрымала найменьне валочнай памеры - ад найбольш вядомага дакумента рэформы «[[Устава на валокі]]», выдадзенага [[1 красавіка]] [[1557]] года вялікім князем [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонтам Аўгустам]]. Гэты закон вызначыў шэраг захадаў: тэхнічных (перамер зямлі), сацыяльных (зьмены ў становішчы феадальна залежнага насельніцтва), эканамічных (стварэньне [[фальварак|фальваркаў]], зьмены ў сістэме павіннасьцяў).
У поўным аб’ёме рэформа праводзілася на тэрыторыі Заходняй і Цэнтральнай Беларусі, спачатку на дзяржаўных, а пасьля — прыватных і царкоўных землях.
 
У якасьці меры плошчы і адначасова адзінкі павіннаснага абкладаньня ўводзілася [[валока]] (30 маргоў, або 21,36 [[гектар|гектара]]). Кожная сялянская сям'я атрымлівала зямельны надзел велічынёю з валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна вызначаныя павіннасьці (улічвалася таксама якасьць глебы: грунт добры, сярэдні, дрэнны і вельмі дрэнны).
 
У залежнасьці ад характару павіннасьцяў валокі падзяляліся на цяглыя - за карыстаньне імі сяляне адраблялі паншчыну, асадныя - плацілі [[чынш]], службовыя - выконвалі дваровую, рамесную або іншую службу. На апрацоўку аднае фальваркавай (панскай) валокі адводзілася сем сялянскіх валок.
 
Валочная памера дала пачатак перабудове сельскай гаспадаркі нашай краіны. Увядзеньне аднастайнай адзінкі пазямельнай меры і абкладаньня павіннасьцямі спрыяў пераходу эканомікі на новы ровень і, адпаведна, гаспадарчай стабільнасьці дзяржавы. Аграрная рэформа забясьпечыла своечасовае і ў пэўным сэнсе справядлівае спагнаньне падаткаў з насельнікаў [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства]], зліквідавала непажаданую здрабнеласьць дзялянак ды цераспалосіцу, упарадкавала размеркаваньне зямлі паміж сялян.
 
Пасьля ўліку і перадзелу зямельнага фонду, а таксама засяленьня занядбаных земляў сялянская сіла размяркоўвалася на абшарах [[Вялікае Княства Літоўскае|Княства]] больш-менш раўнамерна, дзякуючы чаму павялічылася эфектыўнасць землекарыстаньня. Нарэшце, дакладнае вымярэньне ўсіх зямельных надзелаў і юрыдычна аформленае замацаваньне іх за канкрэтнымі гаспадарамі спрыялі спыненьню ўзаемных прэтэнзій уласьнікаў ды незаконных захопаў чужых земляў, ад чаго, як вядома, даўней пралілося нямала крыві.
 
Вельмі важнымі сталіся вайскова-палітычныя вынікі рэформы. Павелічэньне даходаў у дзяржаўны скарб падвышала вайсковую ды палітычную моц [[Вялікае Княства Літоўскае|Княства]]. Акрамя таго, валочная памера стварыла эканамічны падмурак для развіцьця культуры Беларусі ва ўсіх яе праявах у другой палове ХVІ стагодзьдзя.
 
Валочная памера садзейнічала паскарэньню запрыгоньваньня сялянаў і фармаваньню адзінага сялянскага саслоўя.
 
== Літаратура ==
* Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.
* Іван Саверчанка, Зьміцер Санько 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999.
{{Накід:Гісторыя ВКЛ}}
 
59

зьменаў