Розьніца паміж вэрсіямі «Ваўкавыскі павет»

д
выпраўленьне спасылак
д (выпраўленьне спасылак)
'''Ваўкавы́скі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Троцкае ваяводзтва|Троцкага]], пазьней [[Наваградзкае ваяводзтва|Наваградзкага ваяводзтва]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Плошча каля 4 тыс. км². Сталіца — [[места]] [[Ваўкавыск]].
 
Месты і мястэчкі: [[Воўпа]], [[Зэльва]], [[Мсьцібаў|Мсьцібогаў]], [[Лыскава|Лыскаў]], [[Новы Двор (Сьвіслацкі раён)|Новы Двор]], [[Пескі (Мастоўскі раён)|Пескі]], [[Поразава]], [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], [[Ялаўка]].
 
== Гісторыя ==
У склад Ваўкавыскага павету ўваходзіла тэрыторыя [[Ваўкавыскае староства|Ваўкавыскага гродавага]], [[Воўпенскае староства|Воўпенскага]], [[Жыліцкае староства|Жыліцкага]] і [[Ялоўскае староства|Ялоўскага]] старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
 
У кан. [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]] на Ваўкавышчыне налічвалася трынаццаць мястэчак: дзяржаўныя — [[Воўпа]], [[Новы Двор (Шчучынскі раён)|Новы Двор]], [[Мсьцібаў|Мсьцібогаў (Мсьцібаў)]], і прыватныя — [[Рось]], [[Крамяніца]], [[Межырэч]], [[Лыскава (Берасьцейская вобласьць)|ЛыскаваЛыскаў]], [[Поразава]], [[Малая Лапеніца|Лапеніца]], [[Сьвіслач (горад)|Сьвіслач]], [[Зэльва]], [[Пескі (Мастоўскі раён)|Пескі]], [[Ялаўка]]. Зь іх Воўпа, Мсьцібаў, Поразава, Новы Двор і Ялаўка ў [[17 стагодзьдзе|ХVІI]]—[[18 стагодзьдзе|XVIII]] стст. атрымалі [[Магдэбурскае права]]<ref name="vauk">[[Аляксей Шаланда]]. [http://kamunikat.h2.pl/vaukavyshchyna.html?pubid=5805 Гербы гарадоў і мястэчак Ваўкавыскага павета ВКЛ у ХVI—XVIII стст.] // «Ваўкавышчына» № 1 (6), 2008.</ref>.
 
== Ураднікі ==