Партугалія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Культура: артаграфія
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.3) (робат дадаў: lez:Португалия; касмэтычныя зьмены
Радок 94:
 
=== Клімат ===
Партугалія мае [[міжземнаморскі клімат]] у адпаведнасьці з кліматычнай клясыфікацыяй Кёпэна й зьяўляецца адной з самых цёплых краінаў Эўропы, бо сярэдняя гадавая [[тэмпэратура]] ў мацерыковай Партугаліі вагаецца ад 12 &nbsp;°C у горнай поўначы й больш за 18 &nbsp;°C на поўдні краіны. Рэгіён [[Альгарвэ]] мае клімат падобны на клімат паўднёвых прыбярэжных раёнаў [[Гішпанія|Гішпаніі]] ці [[Паўднёвая Каліфорнія|Паўднёвай Каліфорніі]]. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў на мацерыку вагаецца ад ледзь больш за 3000 мм у паўночнай частцы да менш чым 300 мм у раёне ўздоўж ракі [[Дуэра|Дару]]. Горы [[Піко (горы)|Піко]] атрымліваюць найбольшую колькасьць ападкаў, то бок больш за 6250 мм у год, у адпаведнасьці з дадзенымі Партугалькага інстытута мэтэаралёгіі<ref>[http://www.meteo.pt/ «Instituto de Meteorologia, IP Portugal»]. Meteo.pt.</ref>.
 
У некаторых раёнах краіны сярэднегадавая тэмпэратура можа дасягаць 20 &nbsp;°C, а летам тэмпэратура можа дасягаць 45 &nbsp;°C. Рэкордна высокі ўзровень тэмпэратуры склаў 47,4 &nbsp;°C, ён быў зафіксаваны ў [[Амарэлежа|Амарэлежы]], аднак гэты раён ня ёсьць самым гарачым месцам у летні час, паводле дадзеных спадарожнікавых вымярэньняў. Сьнегапады адбываюцца рэгулярна на поўначы й у цэнтральнай частцы краіны, у прыватнасьці, у раёнах [[Віла-Рэал]], [[Браганса]], [[Візэў]] і [[Гуарда]]. Узімку тэмпэратура можа апускацца ніжэй за -10 &nbsp;°C. У паднёвай частцы Партугаліі [[сьнег]] можа назірацца ў любы час з [[кастрычнік]]а па [[травень]], але ён ёсьць даволі рэдкай зьявай, асабліва на раўніных вучастках.
 
== Эканоміка ==
Радок 241:
[[ky:Португалия]]
[[lad:Portugal]]
[[lez:Португалия]]
[[ltg:Portugaleja]]
[[la:Portugallia]]