Бітва пад Лясной: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
д артаграфія
Радок 9:
|Войска1 = [[Швэцыя]]
|Войска2 = [[Расея]]
|Камандуючы1 = [[Адам Людвіг ЛэвэнгаўптЛевэнгаўпт]]
|Камандуючы2 = [[Пётар I]]
|Колькасьць1 = 12 500 — 16 000
Радок 16:
|Страты2 = 1111 забітых, 2856 параненых
}}
'''Бі́тва пад Лясно́й''' — адна з самых значных і вырашальных падзеяў у гісторыі [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]). Бітва адбылася [[28 верасьня]] [[1708]] году непадалёк ад беларускай вёскі [[Лясная (Магілёўская вобласьць)|Лясная]]. Расейскае войска было пад камандаваньнем цара [[Пётар I|Пятра I]] і фэльдмаршала [[Аляксандар Меншыкаў|Аляксандра Меншыкава]]. Швэдзкай арміяй камандаваў генэрал [[Адам Людвіг ЛэвэнгаўптЛевэнгаўпт]]. Перад пачаткам бітвы армія генэрала ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта налічвала 5500 ваяроў [[інфантэрыя|інфантэрыі]] і 3000 [[кавалерыя|кавалерыі]], моц расейскага войска складала 4830 ваяроў інфантэрыі (10 батальёнаў) і 6795 ваяроў кавалерыі.
 
== Бітва ==
[[Файл:Peter_der-Grosse_1838_PR.jpg|міні|140пкс|зьлева|Пётар I]]
Генэрал Адам Людвіг ЛэвэнгаўптЛевэнгаўпт камандаваў адной з самых выдатных швэдзкіх вайсковых частак, якая ў той час кватаравала пад [[Рыга]]й. Улетку 1708 году войска Лэвэнгаўпта вырушыла з Рыгі, каб злучыцца з галоўнай арміяй [[Карл XII|Карла XII]].
 
Армія Карла XII таксама чакала ад ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта зброю, харчаваньне і вайсковую амуніцыю, плянуючы пасьля дапамогі працягнуць паход на [[Масква|Маскву]]. Але падрыхтоўка ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта зацягнулася, і Карл XII вырашыў адправіцца тым часам з паходам на [[Украіна|Ўкраіну]]. [[15 верасьня]] 1708 году рушыла ў паход галоўная армія швэдаў. Армія ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта знаходзілася пры гэтым усяго каля сотні кілямэтраў ад Карлавага войска.
 
Расейскія военачальнікі вырашылі скарыстацца гэтым становішчам, і Пётар I аддаў прыказ ісці ў наступ на армію ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта, вырашыўшы не дазволіць швэдзкай арміі злучыцца з галоўнай часткай войскаў Карла XII. Неабходна было сьпяшацца, каб не дапусьціць пераправы корпусу генэрала ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта на другі бераг ракі [[Сож]]. Такі паварот дзеяньняў не застаў ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта зьнянацку; генэрал спыніў сваё войска і загадаў рыхтавацца да бітвы. Нечакана ў дзень бітвы ў другой палове дня пачаўся моцны сьнегапад, што было вельмі неспрыяльна для непадрыхтаванага да такой зьмены швэдзкага войска. Швэды былі дэзарыентаваны, ЛэвэнгаўптЛевэнгаўпт аддаў загад адступаць, а таксама паліць і зьнішчаць зброю, харчаваньне і ваенную амуніцыю, якія прызначаліся для арміі Карла.
 
[[Файл:Adam Ludvig Lewenhaupt.jpg|міні|140пкс|Адам Людвіг Лэвэнгаўпт]]
 
ЛэвэнгаўптЛевэнгаўпт аддаў загад свайму корпусу імкліва і непрыкметна пад пакровам ночы ўцякаць праз лес да Прапойску (назва цяперашняга беларускага гораду [[Слаўгарад]] да [[1945]] году). Калі ранкам наступнага дня высьветлілася, што войска ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта на месцы ўчорашняга бівака няма, Пётар I кінуў наўздагон атрад [[драгун]]аў, якіх узначальваў генэрал-лейтэнант [[ПфлугПфлюг]]. Драгунамі ПфлугаПфлюга было пасечана каля пяцісот шведаўшвэдаў і захоплена ўсё тое, што ЛэвэнгаўптЛевэнгаўпт не пасьпеў патапіць у рацэ Сож: зброю і амуніцыю схавалі пад сабой воды ракі. Да галоўнага стану Карла здолела дабрацца ўсяго 6.503 салдаты корпуса ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта, армія швэдзкага караля засталася без правіянту і бяз страчанай у бітве пад Лясной зброі. Таксама не дасталася швэдзкаму каралю зброя і багатыя запасы правіянту ад гетмана [[Мазепа|Мазепы]], таму што даведаўшыся пра нечаканую здраду Мазепы і яго войска, Пётар загадаў спаліць стан гетмана ў [[Батурын]]е.
 
== Страты і вынікі ==
У бітве пад Лясной загінула больш за 6500 шведаў, каля 3000 былі паранены. Страты на баку расейскай арміі склалі 1111 чалавек забітымі і 2856 чалавек параненымі. Зьнішчэньне корпусу Адама ЛэвэнгаўптаЛевэнгаўпта значна паслабіла пазіцыі Карла ХII і ўзьняло дух расейскай арміі, бо гэта была перамога над самым моцным корпусам шведаўшвэдаў, які цягам дзевяці гадоў лічыўся непераможным. Бітва пад Лясной таксама стала канцом перавагі [[Швэцыя|Швэцыі]] на поўдні [[Эўропа|Эўропы]].
 
Паводле Пятра I, бітва пад Лясной — «маці [[Палтаўская бітва|Палтаўскай бітвы]]», якая адбылася роўна дзевяцьцю месяцамі пазьней.
Радок 38:
У [[1717]] годзе францускі мастак [[Жан Марк Нацье]] напісаў палатно «Бітва пад Лясной», якое замовіў яму Пётар I.
 
У гонар 200-годзьдзя перамогі над арміяй швэдаў непадалёку ад вёскі Лясная быў узьведзены мэмарыял, які стварыў скульптар А. ОберОбэр.
 
== Вонкавыя спасылкі ==