Трапічны цыклён: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат зьмяніў: kk:Тропиктік циклон
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://uk.wikipedia.org/wiki/Тропічний_циклон?oldid=9450200
Радок 1:
[[Файл:Ivan Sat Img Sept 7 2004.jpg|міні|220пкс|справа|[[Ураган Іван]] на [[Грэнада|Грэнадаю]] ў [[2004]] годзе]]
'''Трапічны цыклён''' — [[цыклён]], які ўтварыўся ў трапічных шыротах — [[атмасфэра Зямлі|атмасфэрны]] віхор з паніжаным [[атмасфэрны ціск|атмасфэрным ціскам]] у цэнтры. У адрозьненьні ад пазатрапічных цыклёнаў, часта спалучаны са [[шторм|штармавымі]] хуткасьцямі ветру. У сьвеце штогод назіраецца каля 80 трапічных цыклёнаў. Для фармаваньня трапічнага цыклёна неабходна высокая тэмпэратура вады, сіла трапічных цыклёнаў нашмат большая за сілу пазатрапічных.
'''Трапічны цыклён''' — тып [[цыклён]]у або пагоднай сыстэмы нізкага [[атмасфэрны ціск|ціск]]у, які ўзьнікае над цёплай марской паверхняй і суправаджаецца магутнымі [[навальніца]]мі, выпадзеньнем ліўневых [[ападкі|ападкаў]] і вятрамі штармавой сілай. Трапічныя цыклёны атрымліваюць энэргію праз ўзьняцьце вільготнага паветра ўверх, кандэнсацыю вадзяных пароў у выглядзе [[дождж|дажджоў]] і ўздыму больш сухога паветра, атрымоўваны ў гэтым працэсе, ўніз. Гэты мэханізм прынцыпова адрозьніваецца ад мэханізму пазатрапічныхі палярных цыклёнаў, у адрозьненьне ад якіх трапічныя цыклёны клясыфікуюцца як «цыклёны зь цёплым ядром».
 
Тэрмін «трапічны» азначае як геаграфічны раён, дзе ў пераважнай большасьці выпадкаў ўзьнікаюць падобныя цыклёны, і фармаваньне гэтых цыклёнаў у трапічных паветраных масах. У залежнасьці ад сілы й раёна, дзе існуе цыклён, трапічныя цыклёны атрымліваюць назвы «ураганаў», «тайфунаў», «трапічных штармоў», «цыклёны штармоў», «трапічных дэпрэсіяў» або проста «цыклёнаў».
 
Трапічныя цыклёны здольныя выклікаць ня толькі незвычайнай сілы [[залева|залевы]], але й вялікія хвалі на паверхні мора, штармавыя прылівы й [[віхраслуп|віхраслупы]]ы. Трапічныя цыклёны могуць узьнікаць і падтрымліваць сваю сілу толькі над паверхняй вялікіх [[вадаём]]аў, тады як над сушай яны хутка губляюць сілу. Менавіта таму прыбярэжныя раёны й астравы ў найбольшай ступені пакутуюць ад выкліканых імі разбурэньняў, тады як раёны ў глыбіні мацерыкоў знаходзяцца ў адноснай бясьпецы. Аднак выкліканыя трапічнымі цыклёнамі залевыя дажджы могуць выклікаць [[паводка|паводкі]] значных маштабаў некалькі далей ад узьбярэжжа, на адлегласьці да 40 км. Хоць эфэкт трапічных цыклёнаў на чалавека часта бывае вельмі негатыўным, значныя колькасьці вады могуць спыняць [[засуха|засуху]]. Трапічныя цыклёны пераносяць вялікую колькасьць энэргіі ад трапічных шыротаў у напрамку ўмераных, што робіць іх важным складнікам глябальных працэсаў цыркуляцыі атмасфэры. Дзякуючы ім розьніца ў тэмпэратуры на розных участках паверхні Зямлі памяншаецца, што дазваляе існаваньню ўмеранага [[клімат]]у на ўсёй паверхні плянэты.
 
== Вонкавыя спасылкі ==