Розьніца паміж вэрсіямі «Правы чалавека»

дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Human_rights?oldid=489073383
д (r2.6.4) (робат дадаў: ast:Derechos humanos)
(дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Human_rights?oldid=489073383)
 
== Гісторыя пытаньня правоў чалавека ==
 
Гісторыя пытаньня правоў чалавека налічвае тысячы гадоў і засноўваецца на рэлігійных, культурных, філязофскіх і прававых дасягненьнях на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва. Некаторыя старажытныя дакумэнты і позьнія рэлігійныя і філязофскія дасьледаваньні ўтрымліваюць паняцьці, якія можна лічыць пачаткам фарміраваньня правоў чалавека. Да іх можна аднесьці: «[[Цыліндар Кіра]]», які датуецца [[-539|539]] годам да н. э., у якім Пэрсыдзкі імпэратар [[Кір Вялікі]] запісаў свае намеры пасьля заваяваньня [[Нэа-Бабілёнская імпэрыя|Нэа-Бабілёнскай імпэрыі]]; [[Указы Ашокі]] — якія былі выдадзеныя [[Ашока Вялікі|Ашокай Вялікім]] у [[Індыя|Індыі]] паміж [[-272|272]] і [[-231|231]] г.г.да н. э.; [[канстытуцыя Мэдзіны]] [[622]] года напісаная [[Мухамэд]]ам якая аформіла пагадненьні паміж арабійскімі плямёнамі; ангельская [[Хартыя Вольнасьцяў]] [[1215]] году, на якой заснавана і сучаснае брытанскае права.
 
 
[[Ялцінская Канфэрэнцыя]] [[1945]] году, пад час якой саюзьнікі пагадзіліся стварыць новую арганізацыю — правапераймальніцу Лігі Нацый. Гэтай арганізацыяй стала [[ААН|Арганізацыя Аб’яднаных Нацый]]. З моманту свайго стварэньня ААН стала асноўным гарантам правоў чалавека ў сьвеце. Пасьля Другой Сусьветнай вайны ААН і яе ўдзельнікі стварылі і юрыдычна аформілі міжнародныя законы ў галіне правоў чалавека.
 
== Філязофія ==
Філязофія правоў чалавека ляжыць у аснове канцэпцыі правоў чалавека, іхнага абгрунтаваньня і зьместу. Некаторыя тэарэтычныя падыходы былі вылучаны для таго, каб растлумачыць, якім чынам і чаму правы чалавека сталі часткай сацыяльных чаканьняў.
 
Адной з найстарэйшых заходняй філязофіяй правоў чалавека зьяўляецца тое, што яны ёсьць прадуктам [[натуральнае права|натуральнага права]], якія вынікаюць з розных філязофскіх і рэлігійных падставаў. Іншыя тэорыі сьцьвярджаюць, што правы чалавека былі кадыфікаваны як правы маральных паводзінаў, якое зьяўляецца грамадзкім прадукт дзякуючы працэсу біялягічнай і сацыяльнай эвалюцыі, менавіта так лічыў шатляндзкі філёзаф [[Дэйвід Г’юм]]. Правы чалавека таксама апісаны як сацыялягічная структура правілаў паводзінаў, паводле сацыялягічнай тэорыі права і працы [[Макс Вэбэр|Макса Вэбэра]]. Гэтыя падыходы ўключаюць у сябе панятак, што людзі ў грамадзтве, прымаюць правілы законнай улады ў абмен на бясьпеку і эканамічную выгаду, то бок зьяўляюцца грамадзкай дамовай. Дзьве тэорыі на сёньня дамінуюць у сучасным разуменьні правоў чалавека, то бок тэорыя інтарэсаў і тэорыя волі. Тэорыя цікавасьці сьцьвярджае, што асноўная функцыя правоў чалавека ёсьць абарона і заахвочваньне некаторых важных інтарэсаў чалавека, а тэорыя волі спрабуе ўсталяваць справядлівасьць у галіне правоў чалавека на аснове ўнікальнай здольнасьці чалавека да свабоды<ref>Fagan, Andrew (2005). [http://www.iep.utm.edu/hum-rts/ «Human Rights»]. The Internet Encyclopedia of Philosophy. ISSN 2161-0002.</ref>.
 
=== Крытыцызм ===
Прэтэнзыі правоў чалавека на ўнівэрсальнасьць часьцяком робіцца прадметам крытыцы. Сярод філёзафаў, якія падвяргалі крытыцы канцэпцыю правоў чалавека значацца [[Джэрэмі Бэнтам]], [[Эдмунд Бэрк]], [[Фрыдрых Ніцшэ]] і [[Карл Маркс]]. Прафэсар палітычнай філязофіі [[Чарлз Блатбэрг]] сьцьвярджае, што абмеркаваньне правоў чалавека, зьяўляючыся абстрактным, дэматэвуе людзей на адстойваньне каштоўнасьцяў, якія яны павінны былі абараняць<ref>Blattberg, C (2010). [http://books.google.ca/books?id=8TwCsA-l408C&pg=PA43#v=onepage&q&f=false «The Ironic Tragedy of Human Rights»]. Patriotic Elaborations: Essays in Practical Philosophy. McGill-Queen's University Press. pp. 43–59. ISBN 0-7735-3538-1.</ref>.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Міжнародны дзень абароны дзяцей]]
 
== Крыніцы ==
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Human rights|выгляд=міні}}
* [http://www.un.org/events/humanrights/udhr60/declaration.shtml Дэклярацыя правоў чалавека]{{ref-en}}
34 098

зьменаў