Андрэй Хадановіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
– непацьверджаныя зьвесткі
Радок 1:
[[Файл:Hadanovich2011.jpg|thumbміні|Андрэй Хадановіч]]
'''Андрэ́й Вале́р’евіч Хадано́віч''' (нарадзіўся [[13 лютага]] [[1973]], [[Менск]]) — беларускі паэт, перакладчык, бард.
 
== Біяграфія ==
Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў расейскае аддзяленьне філфаку [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт|БДУ]], асьпірантуру пры БДУ.
 
Выкладае замежную (францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ. Таксама выкладае ў [[Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа|Ліцэі імя Якуба Коласа]] і [[Беларускі калегіюм|Беларускім калегіюме]]. Чалец Зьвязу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтру. Займаецца інтэлектуальнымі гульнямі кшталту «[[Што? Дзе? Калі?]]» (каманда МІФ). Выступаў у журы конкурсу дзіцячай творчасьці ў межах праектаў «Дзень Зямлі. Беларусь 2003», потым у 2004—2005.
 
Перакладае на беларускую мову з ангельскай, польскай, расейскай, украінскай, францускай. Піша вершы, [[лімэрык]]і.
 
Першая яго кніга выйшла ў перакладзе на ўкраінскую: «Листи з-під ковдри» («Лісты з-пад коўдры») — пераклады яго вершаў на ўкраінскую зрабілі [[Дзьвінка Маціяш]], [[Максім Стрыха]], [[СэргійСяргій Жадан]], [[Іван Лучук]] і [[Мар'яна Саўка]].
 
Па меркаваньні шматлікіх крытыкаў, паэзія Хадановіча — прыкметная зьява сучаснай беларускай літаратуры; у яго творчасьці, адрозным багацьцем і разнастайнасьцю мовы, стылістычнымі экспэрымэнтамі, дасягненьні беларускай і ўсходнеэўрапейскай «кніжнай» паэзіі спалучаюцца з элемэнтамі «нізавой» культуры ([[рок-музыка|рок]], [[рэп]], гарадзкое прастамоўе){{Няма крыніцы}}.
 
== Бібліяграфія ==