Станіслаў Макраноўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Вайсковы дзяяч |поўнае імя = Станіслаў Макраноўскі |арыгінальнае імя =...'
 
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 29:
Пасьля вяртаньня на радзіму служыў віцэ-брыгадырам ([[1788]]), а затым брыгадырам ([[1792]]) у нацыянальнай кавалерыі Быў абраны паслом на [[Чатырохгадовы Сойм]]<ref>Mariusz Machynia, Czesław Srzednicki, Wojsko koronne. Sztaby i kawaleria, Kraków 2002, s. 33, Kawalerowie i statuty Orderu Orła Białego 1705-2008, 2008, s. 283.</ref>.
 
Удзельнічаў у [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году|вайне Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году]], у тым ліку й у [[Бітва пад Зелянцамі|Бітве пад Зелянцамі]], быў узнагароджаны крыжом [[Ордэн Virtuti Militari|Virtuti Militari]]. Пасьля далучэньня караля польскага й вялікага князя литоўскага [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі|Станіслава Аўгуста Панятоўскага]] да [[Таргавіцкая канфэдэрацыя|Таргавіцкай канфэдэрацыІ]], Макраноўскі выйшаў у адстаўку, нягледзячы на атрыманьне званьня ґенэрал-майра.
 
Далучыўся да паўстаньня 1794 году. Прытрымліваўся кансэрватыўных і раялістскіх поглядаў, варагаваў з прадстаўнікамі радыкальнага крыла паўстаньня (якабінцамі). [[25 красавіка]] [[1794]] году, кіраўнік паўстаньня [[Тадэвуш Касьцюшка]] надаў Макраноўскаму званьне ґенэрал-лейтэнанта, прызначыў яго камандуючым узброенымі сіламі [[Варшава|Варшавы]] й [[Мазавецкае княства|Мазавецкага княства]]. З-за супярэчнасьцяў з [[Тадэвуш Касьцюшка|Касьцюшкай]], апошні [[15 чэрвеня]] [[1794]] году прызначыў Макраноўскага камандзірам дывізіі, а [[10 жніўня]] [[1794]] году - камандуючым паўстанцкімі войскамі ў [[ВКЛ|Вялікім Княстве Літоўскім]] замест хворага [[Мікалай Вяльгорскі|Мікалая Вяльгорскага]].