Бізантыйская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Византийская_империя?oldid=43775987
Радок 94:
 
Адной з эканамічных асноваў Бізантыі быў [[гандаль]], чаму спрыяў марскі характар ​​імпэрыі. [[Тэкстыль]]ныя вырабы быў самым важным прадметам [[экспарт]]у, то бок бізантыйскі [[шоўк]], імпартаваў [[Эгіпет]], а такама ён зьяўвіўся ў [[Баўгарыя|Баўгарыі]] і на Захадзе<ref>Laiou, Angeliki E. (2002). [http://www.doaks.org/publications/doaks_online_publications/EconHist/EHB36.pdf «Exchange and Trade, Seventh-Twelfth Centuries»]. p. 723. Washington, DC: Dumbarton Oaks.</ref>. Дзяржава жорстка кантралявала як унутраны, гэтак і міжнародны гандаль, і доўгі час захоўвала на ягоную [[манаполія|манаполію]]. Біцьцё манэтаў, падтрымліваючы трывалую і гнуткую грашовую сыстэму, было адаптавана да патрэбаў гандлю. Урад ажыцьцяўляў фармальны кантроль над працэнтнымі стаўкамі, а таксама ўсталёўваў правілы дзейнасьці [[цэх]]аў і [[карпарацыя]]ў, у якіх ён праяўляў асаблівую цікавасьць. Імпэратар і ягоныя чыноўнікі ўмешваліся ў пэрыяд крызісу ў цэнаўтварэньне, у мэтах зьніжэньня коштаў на [[збожжавыя]]. Нарэшце, урад часьцяком перанакіроўваў лішкі з падаткаў у пераразьмеркаваньне ў выглядзе заробку для дзяржаўных служачых, або ў выглядзе інвэстыцыяў у грамадзкія працы.
 
== Войска ==
[[Файл:Byzantine Empire Themata-950.png|міні|350пкс|справа|Падзел Бізантыі на [[тэма (Бізантыя)|тэмы]] ў [[950]] годзе]]
Нягледзячы на тое, што Бізантыйская імпэрыя ўспадкавала будову свайго войска ад [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], ейная структура набліжалася да [[фалянга|фалянговай]] сыстэмы элінскіх дзяржаваў. Да канца існаваньня Бізантыі яна стала ў асноўным наёмнай і адрозьнівалася даволі нізкай баяздольнасьць.
 
Затое ў дэталях была распрацавана сыстэма воінскага кіраваньня і забесьпячэньня, былі зроблены працы па [[стратэгія|стратэгіі]] і тактыцы, шырока прымяняліся разнастайныя тэхнічныя сродкі, у прыватнасьці для апавяшчэньня аб нападзе ворагаў была пабудавана сыстэма маякоў. У адрозненьне ад старой рымскай арміі моцна павялічылася значэньне [[флёт]]у, якому вынаходзтва «[[грэцкі агонь|грэцкага агню]]» дапамагло заваяваць панаваньне ў моры. У [[імпэрыя Сасанідаў|Сасанідаў]] была пераймавана цалкам браняваная коньніца — [[катафрактарыі]]. У той жа час зьніклі тэхнічна складаныя кідальныя прылады, як то [[баліста|балісты]] і [[катапульта|катапульты]], якія былі выцесьненыя больш простымі каменямётамі.
 
Пераход да [[тэма (Бізантыя)|тэмнай сыстэмы]] набору войска забясьпечыў краіне 150 гадоў пасьпяховых войнаў, але фінансавае зьнясіленьне сялянства і ягоны пераход у залежнасьць ад фэадалаў прывялі да паступовага зьніжэньня баяздольнасьці. Сыстэма камплектаваньня была зьмененая на тыпова фэадальную, калі шляхта была абавязаная пастаўляць воінскія кантынгенты за права валоданьня зямлёй. У далейшым армія і флёт прыйшлі ўва ўсе большы заняпад, а ў самым канцы існаваньня імпэрыі ўяўлялі сабой чыста наёмныя фараваньні. У [[1453]] годзе [[Канстантынопаль]] з насельніцтвам у 60 тысяч жыхароў здолеў выставіць толькі 5 тысяч чалавек, а таксама 2,5 тысячы наймітаў. З [[X стагодзьдзе|X стагодзьдзя]] канстантынопальскія імпэратары наймалі [[русіны|русінаў]] і воінаў з суседніх варварскіх плямёнаў. З [[XI стагодзьдзе|XI стагодзьдзя]] этнічна зьмешаныя варагі гулялі значную ролю ў цяжкай пяхоце, а лёгкая [[коньніца]] камплектавалася зь [[цюркі|цюркскіх]] качэўнікаў.
 
Пасьля таго, як эпоха паходаў [[вікінгі|вікінгаў]] падышла да канца ў пачатку [[XI стагодзьдзе|XI стагодзьдзя]], найміты з [[Скандынавія|Скандынавіі]], а таксама з заваяваных вікінгамі [[Нармандыя|Нармандыі]] і [[Ангельшчына|Ангельшчыны]], накіраваліся ў Бізантыю праз [[Міжземнае мора]]. Будучы нарвэскі кароль [[Гаральд Суровы]] некалькі гадоў ваяваў у вараскай гвардыі па ўсім [[Міжземнамор’е|Міжземнамор’і]]. Вараская гвардыя адважна абараняла Канстантынопаль ад крыжакоў ў [[1204]] годзе і была разгромленая пры ўзяцьці горада.
 
== Спадчына ==