Ватыкан: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: si:වතිකානුව
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Геаграфія: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Vatican_City?oldid=488687688
Радок 71:
 
== Геаграфія ==
[[Файл:VaticanCity Annex.jpg|міні|200пкс|справа|Тэрыторыя Ватыкана паводле [[Лятэранская дамова|Лятэранскай дамовы]]]]
[[Файл:Vatican Gardens.jpg|міні|200пкс|справа|Ватыканскія сады]]
Клімат Ватыкана такі ж як у [[Рым]]е, умераны [[міжземнаморскі клімат]] зь мяккай дажджлівай зімой зь [[верасень|верасня]] да сярэдзіны [[травень|траўня]] і гарачае сухое лета з [[травень|траўня]] па [[жнівень]]. Ёсьць некаторыя мясцовыя асаблівасьці, частыя туманы й раса, якія выкліканых вялікімі памерамі [[Сабор Сьвятога Пятра|базылікі Сьвятога Пятра]], вышынёй на якой яна месьціцца і вялікімі памерамі брукаванай плошчы.
 
Ватыкан зьяўляецца самай маленькай дзяржавай у сьвеце, маючы плошчу толькі каля 44 гектараў. У ліпені [[2007]] году Ватыкан пагадзіўся стаць першай вугляродна-нэўтральнай дзяржавай. Яны плянуюць зрабіць гэта за кошт кампэнсацыі выкідаў [[вуглякіслы газ|вуглякіслага газу]]<ref>[http://www.physorg.com/news103554442.html "The Vatican to go carbon neutral"]. United Press International.</ref>.
 
=== Тэрыторыя ===
Назва «Ватыкан» зьявілася яшчэ да прыняцьця [[хрысьціянства]] ў [[Старажытны Рым|Старажытным Рыме]] й паходзіць ад назвы гор<ref>[http://dictionary.reference.com/browse/Vatican Vatican (search)]. Online Dictionary.</ref>. Менавіта на гэтай тэрыторыі месьцяцца Базыліка Сьвятога Пятра, [[Апостальскі палац]], [[Сыкстынская капэла]] і музэі, якія былі пабудаваныя разам зь іншымі будынкамі. Гэты раён быў часткай Рыму да [[1929]] году, калі быў аддзелены ад гораду. Ватыкан месьціцца на заходнім беразе [[Тыбр]]а.
 
Паводле [[Лятэранская дамова|Лятэранскай дамовы]], некаторыя будынкі Сьвятога Прастола, якія зараз знаходзяцца на тэрыторыі [[Італія|Італіі]], у першую чаргу гэта [[Кастэль Гандольфа]] і іншыя базылікі, атрымалі экстэрытарыяльны статус, аналягічны статусу замежных пасольстваў<ref>[http://www.vaticanstate.va/NR/rdonlyres/3F574885-EAD5-47E9-A547-C3717005E861/2528/LateranTreaty.pdf Treaty between the Holy See and Italy]. vaticanstate.va</ref>. Гэты статус атрымалі і іншыя структуры і будынкі Ватыкана, якія аказаліся раскіданымі па ўсім Рыму і Італіі. Кастэль Гандольфа і іншыя базылікі патрулююцца ўнутранымі паліцэйскімі агентамі дзяржавы Ватыкан, а не італьянскай паліцыі. Плошча Сьвятога Пятра паводле звычая ахоўваецца сумесна.
 
=== Сады ===
На тэрыторыі Ватыкана знаходзяцца [[Сады Ватыкана]] ({{мова-it|Giardini Vaticani|скарочана}})<ref>[http://www.saintpetersbasilica.org/vaticancity-map.htm «Map of Vatican City»]. www.saintpetersbasilica.org.</ref>, на долю якіх прыпадае больш за палову тэрыторыі дзяржавы. Сад, створаны ў [[эпоху Адраджэньня]] і эпоху [[барока]], ўпрыгожаны [[фантан]]амі і [[скульптура]]мі.
 
Сады займаюць каля 23 га і займаюць большасьць [[Ватыканскі пагорак|Ватыканскага пагорку]]. Самая высокая кропка складае 60 мэтраў над узроўнем мора. Каменныя сьцены зьвязваюць вобласць на поўначы, поўдні і захадзе.
 
Сады ўзыходзяць да [[Сярэднявечча]], калі вінаграднікі і фруктовыя сады былі распаўсюджаны на поўначы Папскага Апостальскага палаца<ref>[http://www.pellegrinocattolico.com/ctv/gardens.htm «Al Pellegrino Cattolico: The Vatican Gardens»]. 2008 Al Pellegrino Cattolico s.r.l. Via di Porta Angelica 81\83 (S.Pietro) I- 00193 Roma, Italy.</ref>. У [[1279]] годзе папа [[Мікалай III (папа рымскі)|Мікалай III]] перанёс сваю рэзыдэнцыю назад у Ватыкан з [[Лятэранскі палац|Лятэранскага палаца]] і абгародзіў гэтую тэрыторыю сьценамі<ref>[http://www.vaticanstate.va/EN/Monuments/The_Vatican_Gardens/ «Official Vatican City State Website: A Visit to the Vatican Gardens»]. 2007–08 Uffici di Presidenza S.C.V.</ref>. Ён сплянаваў Ватыканскі сад.
 
== Эканоміка ==