Партугалія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Геаграфія: артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Геаграфія: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239
Радок 78:
== Геаграфія ==
[[Файл:Lagoa das Sete Cidades, Miradouro da vista do Rei, Sete Cidades, Ponta Delgada, ilha de São Miguel, Açores.JPG|міні|220пкс|справа|Лягуна на воставе [[Сан-Мартын (востраў)|Сан-Мартын]] на [[Азорскія астравы|Азорскіх астравах]]]]
[[Файл:Dona Ana beach, Lagos.jpg|міні|220пкс|справа|Тыповыя для [[Альгарвэ]] камяністыя пляжы]]
Тэрыторыя Партугаліі ўключае ў свой склад акрамя мацерыковай частцы яшчэ й два [[архіпэляг]]а ў Атлянтычным акіяне, як то [[Мадэйра]] й [[Азорскія астравы]]. Мацерыковая частка Партугаліі падзеляецца на дзьве частцы сваёй галоўнай ракой [[Тэжу]], якая цячэ з [[Гішпанія|Гішпаніі]] й упадае ў [[Атлянтычны акіян]] паблізу [[Лісабон]]а. Паўночная частка краіны гарыстая й парэзаная далінамі рэкаў, у той час як поўдзень краіны, як то [[Альгарвэ]] й [[Алентэжу]], характарызуецца раўніным тыпам мясцовасьці.
 
Радок 83 ⟶ 84:
 
На тэрыторыі Партугаліі выразна вылучаюцца даліны рэкаў [[Дуэра|Дару]] й [[Тэжу]]. У верхніх плынях яны вузкія й глыбока ўрэзаныя, ніжэй па плыні пашыраюцца й каля берага Атлянтычнага акіяна пераходзяць у плоскія нізіны. Па гэтых рэках праходзяць натуральныя межы пяці з шасьці геаграфічных абласьцей краіны. Сярод іншых рэкаў варта адзначыць раку [[Авэ (рака)|Авэ]].
 
=== Клімат ===
Партугалія мае [[міжземнаморскі клімат]] у адпаведнасьці з кліматычнай клясыфікацыяй Кёпэна й зьяўляецца адной з самых цёплых краінаў Эўропы, бо сярэдняя гадавая [[тэмпэратура]] ў мацерыковай Партугаліі вагаецца ад 12 °C у горнай поўначы й больш за 18 °C на поўдні краіны. Рэгіён [[Альгарвэ]] мае клімат падобны на клімат паўднёвых прыбярэжных раёнаў [[Гішпанія|Гішпаніі]] ці [[Паўднёвая Каліфорнія|Паўднёвай Каліфорніі]]. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў на мацерыку вагаецца ад ледзь больш за 3000 мм у паўночнай частцы да менш чым 300 мм у раёне ўздоўж ракі [[Дуэра|Дару]]. Горы [[Піко (горы)|Піко]] атрымліваюць найбольшую колькасьць ападкаў, то бок больш за 6250 мм у год, у адпаведнасьці з дадзенымі Партугалькага інстытута мэтэаралёгіі<ref>[http://www.meteo.pt/ «Instituto de Meteorologia, IP Portugal»]. Meteo.pt.</ref>.
 
У некаторых раёнах краіны сярэднегадавая тэмпэратура можа дасягаць 20 °C, а летам тэмпэратура можа дасягаць 45 °C. Рэкордна высокі ўзровень тэмпэратуры склаў 47,4 °C, ён быў зафіксаваны ў [[Амарэлежа|Амарэлежы]], аднак гэты раён ня ёсьць самым гарачым месцам у летні час, паводле дадзеных спадарожнікавых вымярэньняў. Сьнегапады адбываюцца рэгулярна на поўначы й у цэнтральнай частцы краіны, у прыватнасьці, у раёнах [[Віла-Рэал]], [[Браганса]], [[Візэў]] і [[Гуарда]]. Узімку тэмпэратура можа апускацца ніжэй за -10 °C. У паднёвай частцы Партугаліі [[сьнег]] можа назірацца ў любы час з [[кастрычнік]]а па [[травень]], але ён ёсьць даволі рэдкай зьявай, асабліва на раўніных вучастках.
 
== Эканоміка ==