Розьніца паміж вэрсіямі «Партугалія»

7446 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
→‎Гісторыя: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239
(дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239)
(→‎Гісторыя: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239)
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Партугаліі}}
=== Раньняя гісторыя ===
У [[711]] годзе краіну захапілі [[маўры]], Партугалія стала часткай [[Кордаўскі халіфат|Кордаўскага халіфату]], дынастыя [[Альмаравіды|Альмаравідаў]].
[[Файл:Evora-RomanTemple edit.jpg|міні|240пкс|справа|Старажытны рымскі храм у [[Эвора|Эворы]]]]
Раньняя гісторыя Партугаліі сумесна зьвязана з астатняй часткай [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскага паўвострава]]. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы ''Порт Кале'' ({{мова-la|Portus Cale|скарочана}}). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі й [[кельцкія плямёны|кельцкімі плямёнамі]], які надалі паходжаньне народам, як то [[галекі]], [[люзітаны]], [[кельтыкі]] й [[кінэты]]. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зьведала прыход [[фінікійцы|фінікійцаў]] і [[картаген]]янаў, а потым увайшла ў склад [[Старажытны Рым|Рымскай рэспубліцы]] як вобласьць [[Люзітанія]] й частка вобласьці [[Галецыя]]. Пасьля падзеньня Рыму з [[409]] году ў рэгіёне пасяліліся [[германцы|германцкія плямёны]], як то [[свэвы]], [[буры (германцкае племя)|буры]] й [[вэстготы]], але з [[VIII стагодзьдзе|VIII стагодзьдзя]] тэрыторыю захапілі [[маўры]]. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугліі ў [[V стагодзьдзе|V стагодзьдзі]] пражывалі іранамоўныя [[аланы]], якія прыйшлі сюды з [[Паўночны Каўказ|Паўночнага Каўказа]], рэшткі іхных паселішчаў былі знойдзены ў [[Аленкер]]ы, [[Каімбра|Каімбры]], і нават у [[Лісабон]]е<ref>Milhazes, José. [http://www.rtp.pt/index.php?article=264957&visual=16&rss=0 Os antepassados caucasianos dos portugueses]. Rádio e Televisão de Portugal</ref>.
 
=== Рэканкіста ===
[[Файл:Castelo de Guimaraes.jpg|міні|300пкс|зьлева|Замак у [[Гімарайнш]], вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасьці]]
У пэрыяд [[Рэканкіста|Рэканкісты]] [[хрысьціяне]] адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У [[868]] годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры [[Мэнду II Гансалвэш|Мэнду II Гансалвэшу]], які стаў рэгентам пры каралю [[Альфонса V Высакародны|Альфонса V]], але пазьней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена [[Галісія|Галісіі]].
 
У [[1093]] годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьне [[Генрых Бургундзкі|Генрыху Бургундзкаму]] [[Альфонса VI Адважны|Альфонсам VI]] за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горад [[Брага]]. [[24 чэрвеня]] [[1128]] году ў [[бітва пры Сан Мамадэ|бітве пры Сан Мамадэ]] [[Афонса Энрыкеш]], граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маці [[Тэрэза Партугальская|графіню Тэрэзу]] й ейнага палюбоўніка [[Фэрнан Пэрэш дэ Трава|Фэрнана Пэрэша дэ Траву]], тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. Афонса Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, [[25 ліпеня]] [[1139]] году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў [[бітва пры Оўрыке|бітве пры Оўрыке]] ў [[1139]] годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленам [[Каралеўства Леон|Каралеўства Леону]], было ператворана ў незалежнае [[Каралеўства Партугалія|Каралеўства Партугаліі]]. Незалежнасьць была прызнана ў [[1143]] годзе [[Альфонса VII Імпэратар|Альфонса VII]], каралём [[Кастылія і Леон|Леона й Кастыліі]], а ў [[1179]] годзе папам [[Аляксандар III (папа рымскі)|Аляксандрам III]].
 
Афонса Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц [[манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]], працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У [[1249]] годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыі [[Альгарвэ]]. У [[1348]] і [[1349]] гадох, як і ў астатняй [[Эўропа|Эўропе]], у Партугаліі прайшла эпідэмія [[Чорная сьмерць|Чорнай сьмерці]]<ref>[http://www.abc.net.au/science/articles/2007/09/13/2031252.htm?site=science/greatmomentsinscience Black Death]. Great Moments in Science, ABC Science</ref>. У [[1373]] годзе Партугалія склала зьвяз з [[Ангельшчына]]й, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.
 
У [[1383]] годзе, кароль [[Кастылія|Кастыліі]] [[Хуан I Кастыльскі|Хуан I]], які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу [[1383]]—[[1385]] гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з [[Жуан I|Жуанам Авіскім]], якая была падтрымана генэралам [[Нуну Пэрэйра Альварэш|Нуну Пэрэйра Альварэшам]], нанесла паразу Кастыліі ў [[бітва пры Альжубаротэ|бітве пры Альжубаротэ]]. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй [[Гішпанія|Гішпаніі]].
 
== Палітыка ==
31 238

зьменаў