Deep Blue: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Deep_Blue_(chess_computer)?oldid=484114984
 
д спасылка
Радок 3:
 
== Распрацоўка ==
Праект [[шахматы|шахматнага]] супэркампутара быў пачаты пад назвай [[ChipTest]] ва [[Унівэрсытэт Карнэгі — Мэлан|Ўнівэрсытэце Карнэгі — Мэлан]], спадкаемцам якога стаў кампутар [[Deep Thought]]. Пасьля атрыманьня ступені ва ўнівэрсытэце стваральнік ChipTest {{Артыкул у іншым разьдзеле|Фэн Сун Сю||en|Feng-hsiung Hsu}} і ўдзельнікі праекту Deep Thought [[Томас Анантараман]] і [[Мюрэй Кэмпбэл]] перайшлі ў IBM Research, каб працягнуць працу над стварэньнем шахматнага кампутура, які б мог перамагчы чэмпіёна сьвету.<ref>Hsu 2002, стст. 92-95</ref> Сю і Кэмпбэл далучыліся да IBM восеньню 1989 году, Анантараман далучыўся пазьней.<ref>Hsu 2002, ст. 107</ref> Пазьней ён канчаткова пакінуў працоўную групу, яго месца для распрацоўкі праграмнага складніка заняў Артур Джозэф Хоўн ({{lang-en|Arthur Joseph Hoane|скарочана}}.<ref>Hsu 2002, ст. 132</ref>
 
Пасьля матчу Каспарава з Deep Thought у 1989 годзе IBM зладзіла конкурс на найлешую назву новага кампутара — кампутар быў названы ''Deep Blue'', што ёсьць спасылкай на мянушку IBM — ''Big Blue''.<ref>Hsu 2002, стст. 126—127</ref> Пасьля сканчэньня працы над паменшанай вэрсіяй Deep Blue, Deep Blue Jr. (''Deep Blue малодшы''), зь якой згуляў гросмайстар [[Джоэл Бэнджамін]], Сю і Кэмпбэл вырашылі наняць апошняга для распрацоўкі [[дэбютная кніга|дэбютнай кнігі]] для супэркампутара.<ref>Hsu 2002, стст. 126—127</ref>