Уладзімер Каткоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Няма апісаньня зьменаў
Радок 11:
 
==Дзейнасьць у інтэрнэце==
Уладзімер Каткоўскі быў адным з пачынальнікаў беларускамоўнага інтэрнэту, і яго актыўным і вядомым дзеячом. У канцы [[90-я|90-ых]] разам зь іншымі студэнтаміЁнадай ў Баўгарыі стварыў сайт «Літванія, зямля ліцьвінаў». Быў адным зь першых беларускамоўных блёґераў у [[Жывы Журнал|Жывым Журнале]] (карыстальнік rydel23), ў далейшым таксама стаў адным з найболей папулярных. За свой блёґ ''br23.net'' атрымаў ґран-пры 4-га конкурсу беларускіх кантэнт праектаў, які праводзіўся кампаніяй [[TUT.BY]]
 
Стварыў і падтрымліваў сайт ''Pravapis.org'', прысьвечаны беларускай мове, сайт «Мартыралёґ Беларусі», які распавядаў пра беларускія ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Пераклаў на беларускую мову інтэрфэйс вядомага пашукавіка [[Google]], заснаваў [[Беларуская Вікіпэдыя|Вікіпэдыю на беларускай мове]] ([[Удзельнік:Rydel]]).