Мажа: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д вікіфікацыя
д артаграфія
Радок 20:
'''Мажа''' — рака ў [[Капыльскі раён|Капыльскім раёне]] [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]], правы прыток ракі [[Морач]] (басэйн [[Дняпро|Дняпра]]). Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 319 км². [[Выдатак вады]] ў вусьці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3%.
 
Пачынаецца за 3 км на ўсходзеўсход ад [[места]] [[Капыль]], цячэ празь яго (на рацэ ў межах места сажалкі плошчай 22 га і 11 га) у межах [[Капыльская града|Капыльскай грады]] і [[Клецкая раўніна|Клецкай раўнінай]]. Вусьце каля паўночнай ускраіны вёскі [[Семежава]].
 
Даліна скрынкападобная, месцамі трапэцападобная, шырынёй 0,3—0,5 км. [[Абалона]] пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ [[Цімкавіцкае вадасховішча]]<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.