Эліяху-Хаім Майзэль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
Радок 30:
У дзевятнаццацігадовым узросьце ачоліў суполку ў сваім родным месцы, пасьля быў рабінам [[Дзярэчын]]а<ref name="skyscraper"/> або [[Драгічын]]а<ref name="kac">{{Спасылка|аўтар = А. Кац.|прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |cуаўтары = |дата публікацыі = |url = http://toldot.ru/tora/rabbanim/rabbanim_8408.html|загаловак = Раби Элияу-Хаим бар Моше Майзель|фармат = |назва праекту = Биографии раввинов|выдавец = Толдот Йешурун|дата = 23 сакавіка 2012|мова = ru|камэнтар = }}</ref> (1853), [[Пружаны]] ([[1861]]—[[1867]]), [[Ломжа|Ломжы]] (1867—1873). Ад 1874 — кіраўнік суполкі ў [[Лодзь|Лодзі]], адной з найбуйнейшых у Расейскай імпэрыі. Заснаваў тут сіроцкі прытулак і хэдэр для сыноў беднаты, жыдоўскую больніцу, дом састарэлых і першую [[Талмуд-тора|талмуд-тору]] (1909).
 
На дабрачынныя мэты займаў сродкі у заможных грамадзянаў, аднак разьлічвацца ня быў здольны, пасьля чаго пераяжджаў у большую суполку. Так, пружанскія жыды так імкнуліся перацягнуць яго да сябе, што сплацілі драгічынскім ўсеусе ягоныя пазыкі ў суме тры тысячы рублёў. Калі ж Майшэль пераходзіў у Ломжу, тамтэйшыя жыды сплацілі ягоным крэдыторам у Пружане ўжо шэсьць тысячаў; у рэшце рэшт, пераход з Ломжы ў Лодзь «абышоўся» ў адзінаццаць тысячаў. Пасьля рабіна запрашала да сябе [[Беласток|беластоцкая]] суполка, якая была гатовая пакрыць ягоныя даўгі ў памеры 20 000 рублёў; аднак жыды Лодзі, не жадаючы разьвітвацца з Майшэлем, самі за адзін дзень аддалі крэдыторам усю суму. Адмовіўся ён таксама ад запрашэньня найбуйнейшай жыдоўскай суполкі ў Расейскай імпэрыі — [[Варшава|варшаўскай]] — матывуючы гэта тым, што калі ён ачоліць самую буйную жыдоўскую грамаду, дык ягоныя пазыкі болей ніхто ня здолее пагасіць.
 
Памёр пасьля працяглай хваробы [[1 траўня]] [[1912]]. Пахаваны ў [[Лодзь|Лодзі]] на {{Артыкул у іншым разьдзеле|Новыя жыдоўскія могілкі (Лодзь)|новых жыдоўскіх могілках|pl|Nowy cmentarz żydowski w Łodzi}} па вуліцы Брацкай.