Суставаногія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.6.4) (робат дадаў: rue:Членистоногы
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Членистоногие?oldid=43316485
Радок 55:
 
Суставаногія распаўсюджаныя практычна паўсюль і адыгрываюць даволі значную ролю. Вусякі, разам з [[сысуны|сысунамі]] й [[птушкі|птушкамі]], — дамінуючая група наземных жывёлаў. Налічваецца ня менш за 1,5 мільёны відаў вусякоў, але магчыма іх зашмат больш. Павукапабодныя й шматножкі, хоць і не дасягнулі такой разнастайнасьці, як вусякі, але таксама шырока распаўсюджаныя. Нарэшце, ракападобныя насяляюць амаль усе шыроты й глыбіні [[Сусьветны акіян|Сусьветнага акіяну]]. У некаторых рэгіёнах ракападобныя — пануючая група [[зоаплянктон]]а.
 
== Клясыфікацыя ==
Палажэньне групы суставаногіх у [[таксанамія|таксанамічнай гіерархіі]] неадназначнае. З аднаго боку, некаторымі аўтарамі была прапанаваная тэорыя, паводле якой некаторыя падтыпы суставаногіх ня маюць агульнага продка з [[кольчаты чарвяк|кольчатымі чарвякамі]] ({{мова-la|Annelida|скарочана}}). У прыватнасьці, меркавалася, што падтып [[трахейныя]] ({{мова-la|Uniramia|скарочана}}) бліжэй да [[аніхафоры|аніхафораў]] ({{мова-la|Onychophora|скарочана}}), чым да астатніх суставаногіх. Іншымі словамі, меркавалася [[поліфілія]] суставаногіх. Аднак большасьць навукоўцаў не прыняло гэты пункт гледжаньня, і гэта таксама супярэчыць [[генэтыка|генэтычным]] дасьледаваньням.
 
Зь іншага пункту гледжаньня, больш традыцыйным варыянтам зьяўлялася сьцьвярджэньне, што колцавыя чарвякі - бліжэйшыя сваякі як суставаногіх, гэтак і аніхафораў, грунтуючыся на аднолькавай колькасьці сегмэнтаў. Пазьней некаторыя аўтары сталі казаць пра канвэргентную [[эвалюцыя|эвалюцыі]], лічачы, што суставаногія бліжэй да [[нэматоды|нэматода]] ({{мова-la|Nematoda|скарочана}}), маючы агульныя зь імі здольнасьці да лінькі. Два верагодныя радаводы вызначаюць два вышэйстаячыя [[таксон]]ы, да якіх можна было б прылічыць групу суставаногіх жывёлаў: [[сустаўныя]] ({{мова-la|Articulata|скарочана}}) і [[ліняючыя]] ({{мова-la|Ecdysozoa|скарочана}})<ref>[http://www.zin.ru/BioDiv/animalsm.asp?LATNAM=Arthropoda&DESCR=descrg Клясыфікацыя] на сайце zin.ru</ref>.
 
Найстаражытны зь вядомых суставаногіх — [[спрыгіна]] ([[эдыякарый|позьні пратэразой]]) — мае ў будове цела нямала агульнага з колцавымі чарвякамі. Зь іншага боку, не выключаецца, што спрыгіна ставілася да зьніклага тыпу, хоць і надзвычай блізкаму да суставаногіх.
 
Клясыфікацыя падтаксонаў унутры групы суставаногіх таксама неадназначная. Пяць асноўных падгрупаў адносяць то да падтыпаў, то да [[кляса (біялёгія)|клясах]]. Акрамя гэтых падгрупаў маецца таксама некаторы лік выкапнёвых жывёлаў, у большасьці сваім зь [[ніжнекембрыйскі пэрыяд|ніжнекембрыйскага пэрыяду]], якія цяжка аднесьці да якой-небудзь падгрупы альбо па прычыне непадабенства зь вядомымі групамі, альбо з-за няяснасьці іхных роднасных узаемаадносінаў. [[Шматножкі]] й [[казуркі]] часьцяком аб’ядноўваюцца ў адну групу непоўнавусых. Некаторыя апошнія дасьледаваньні, аднак, сьведчаць, што шматножкі не бліжэй да казурак, чым да [[ракападобныя|ракападобных]].
 
== Крыніцы ==