Кіляграм: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Kilogram?oldid=485097192
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
ірыд
Радок 1:
[[Файл:CGKilogram.jpg|міні|150пкс|[[Эталён]] кіляграму]]
'''Кілягра́м''' — адзінка [[маса|масы]], адна з асноўных адзінак [[сыстэма СІ|сыстэмы СІ]], скарачаецца як '''кг'''. Гэта маса міжнароднага ўзору (валік вышынёй 39 мм, выкананы са сплаву 90% [[Плятына|плятыны]] і 10% [[ірыдый|ірыдыюірыд]]у), які захоўваецца ў [[Міжнароднае бюро мераў|Міжнародным бюро мераў]] у [[Сэўр]]ы, каля [[Парыж]]у. Узор кіляграму быў усталяваны Першай генэральнай канфэрэнцыяй мер у [[1889]] годзе. Першапачаткова ўзор быў прыроўнены да аднаго [[літар|літру]] [[вада|вады]] [[тэмпэратура]]й 4 градусы Цэльсія, пры нармальным [[атмасфэрны ціск|ціску]].
 
У штодзённым выкарыстаньні, маса аб’екта, зададзенага ў кіляграмах, часта згадваецца як ягоная [[вага]], якая зьяўляецца мерай [[сіла цяжару|сілы цяжару]] або цяжар аб’екта. Вага ў кіляграмах тэхнічна не ўваходзіць у сьпіс адзінак [[СІ]], а адзінка вымярэньня для вагі вядомая як кілаграм-сіла. Эквівалентная адзінка вымярэньня сілы цяжару ёсьць [[фунт-сіла]]. У строгім навуковым кантэксьце, сіла, як правіла, вымяраецца адзінкай СІ [[Ньютан (адзінка вымярэньня)|ньютан]].