Прыгажосьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: tt:Матурлык
д лінкаваньне+фарматаваньне
Радок 1:
[[Файл:Rozeta Paryż notre-dame chalger.jpg|thumb|300px|Прамяністае круглае акно-разетка ў Саборы Парыскай Божай Маці. Сьвятло лічылася найпрыгажэйшым адкрыцьцём Бога, як было абвешчана ў [[Гатычная архітэктура|гатычнай архітэктуры]].]]
'''Прыгажосьць''' — эстэтычная (неўтылітарная, непрактычная) катэгорыя, якая абазначае дасканаласьць, гарманічнае спалучэньне аспэктаў аб'екта, пры якім апошні выклікае ў назіральніка эстэтычнае [[задавальненьне]].

«Прыгажосьць» зьяўляецца найважнейшай катэгорыяй культуры. У сваім эстэтычным успрыманьні паняцьце прыгажосьці блізкае да паняцьця прыгожага, толькі з той розьніцай, што апошняе зьяўляецца вышэйшай (абсалютнай) ступеньню прыгажосьці. Разам з тым, прыгажосьць зьяўляецца больш агульным і шматгранным паняцьцем, у многім [[эклектыка|эклектычным]]. Супрацьлегласьцю прыгажосьці зьяўляецца пачварнае<ref>Бычков В. В. «Эстетика». — М.: Гардарики, 2005. {{ref-ru}}</ref>. Утылітарным паняцьцем прыгажосьці зьяўляецца мэтазгоднасьць, схаваная для лягічнага тлумачэньня і якая патрабуе свайго спазнаньня. Схаваная мэтазгоднасьць заўсёды мае пад сабой аб'ект, для якога мае месца дадзеная мэтазгоднасьць.

Абсалютную прыгажосьць чалавек выдзяляе як розум навакольнага сьвету, адносную як прадукт сваёй разумовай дзейнасьці. Так, напрыклад, у іншаплянэтных разумных істотаў, калі гэтакія, вядома, меюцца, погляд на прыгажосьць і эстэтыку можа быць цалкам іншым. І тое, што здаецца чалавецтву пачварным, гідкім і жахлівым, ім можа ўяўляцца прыгожым. Таксама, безумоўна, погляд чалавек на прыгажосьць цела супрацьлеглага пола зьяўляецца адносным, бо ён у большасьці дыктуецца сэксуальным інстынктам. Адносная прыгажосьць (відавы розум) — генатыпова. Абсалютная прыгажосьць (абсалютны розум) — пэрманэнтна.
 
== Крыніцы ==