Земнаводныя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Земноводные?oldid=43344615
Радок 73:
 
Рагавыя ўтварэньні вельмі рэдкія, таксама рэдкія й акасьцяненьні скуры: у ''[[Ephippiger aurantiacus]]'' і [[Рагатыя рапухі|рагатай рапухі]] віду ''[[Ceratophrys dorsata]]'' маецца косткавая плястынка ў скуры сьпіны, у [[бязногія земнаводныя|бязногіх земнаводных]] — [[луска|лускавінкі]]; ў [[рапуха|рапухі]] часам пад старасьць адкладваецца вапна ў скуры<ref>Земноводные // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.</ref>.
 
=== Шкілет ===
Цела падзелена на галаву, тулава, хвост (у хвастатых) і пяціпальцыя канцавіны. Галава рухомая, злучаная з тулавам.
 
[[Шкілет]] падзелены на аддзелы:
* Восевы шкілет (хрыбетнік);
* Шкілет галавы (чэрап);
* Шкілет парных канцавіаў.
 
У [[хрыбетнік]]у вылучаюць 4 аддзелы: шыйны, тулавы, крыжавы й хваставы. Колькасьць хрыбтоў вагаецца ад 7 у бясхвосты да 200 у бязногіх земнаводных.
 
Шыйны хрыбет рухома прычэпліны да патылічнага аддзелу чэрапа, што забясьпечвае рухомасьць галавы. Да тулавых хрыбтоў прымацоўваюцца рэбры, акрамя бясхвостых, у якіх яны адсутнічаюць. Адзіны крыжавы хрыбет злучаны з тазавым поясам. У бясхвостых хрыбты хваставога аддзела зрастаюцца ў адну костку. Плоскі й шырокі [[чэрап]] злучаны з [[хрыбетнік]]ам пры дапамозе двух вырасткаў, утвараных патылічным косткамі.
 
Шкілет канцавінаў утвораны шкілетам поясу канцавінаў і шкілетам свабодных канцавінаў. Плечавы пояс ляжыць у тоўшчы [[мускулатура|мускулатуры]] й уключае парныя [[лапаткі]], [[раменніца|раменніцу]] й крумкачыную косткі, злучаныя з [[грудзіна]]й. Шкілет пярэдніх канцавінаў складаецца з пляча (плечавая костка), перадплечча (прамянёвая й локцевая косткі) і пэндзля (косткі [[прыдалоньне|прыдалоньня]], [[далонь|далоні]] і фалянгі пальцаў). Тазавы пояс складаецца з парных падуздышных сэдалішных і лабковых костак, зрослых паміж сабой. Ён прымацаваны да крыжавога хрыбта праз падуздышныя косткі. У склад шкілета задняй канцавіны ўваходзяць [[сьцягно]], [[галёнка]] (вялікая й малая галёначнай косткі) і [[ступня]]. У бясхвостых земнаводных косткі перадплечча й галёнкі зьліваюцца. Усе косткі задняй канцавіны моцна падоўжаныя, утвараючы магутныя рычагі для перасоўваньня скокам.
 
== Крыніцы ==