Вуха: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Ухо?oldid=42923814
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Ухо?oldid=42923814
Радок 27:
 
Паражніна сярэдняга вуха зьвязана з насаглоткай пасродкам [[эўстахава труба|эўстахавай трубы]], праз якую выраўноўваецца сярэдні [[ціск паветра]] ўнутры й звонку ад бубеннай балонкі. Пры зьмене вонкавага ціску часам «закладвае» вушы, што звычайна вырашаецца тым, што рэфлекторна выклікаецца [[пазяханьне]]. Вопыт паказвае, што яшчэ больш эфэктыўна заложаннасьць вушэй вырашаецца глытальных рухамі або калі ў гэты момант дзьмуць у заціснуты нос.
 
=== Унутранае вуха ===
{{Асноўны артыкул|Унутранае вуха}}
З трох аддзелаў воргана слыху й [[раўнавага|раўнавагі]] найбольш складаным зьяўляецца [[унутранае вуха|ўнутранае вуха]], якое з-за сваёй мудрагелістай формы называюцца лябірынтам. Косткавы лябірынт складаецца з пераддзьвер’я, [[скрутак (унутранае вуха)|скрутка]] й паўкружных каналаў, якія разьмешчаны ва ўсіх трох узаемапэрпэндыкулярных плоскасьцях і запоўненых вадкасьцямі, [[пэрылімфа]]й і [[эндалімфа]]й<ref>А.С. Батуев Глава 3. Физиология ссенсорных систем. #5. Вестибулярная сенсорная система // Физиология высшей нервной деятельности и сенсорных систем. — 3. — СПб.: Питер, 2010. — С. 83-85. — 317 с. — ISBN 9785911808426</ref>. Ва ўнутраным вуху разьмешчана як скрутак, ворган слыху, гэтак і [[вэстыбюлярная сыстэма]], якая зьяўляецца ворганам раўнавагі й [[Паскарэньне|паскарэньня]].
 
Слыхавы праход тут перагароджаны [[бубенная балонка|бубеннай балонкай]], якая вібруе пры сутыкненьні з гукавой хваляй, з частасьцю тым большай, чым вышэй гук. У сыстэму костачак ўнутранага вуха ўваходзяць малаточак, кавадла і стрэмечка; малаточак прычэплены дзяржальняй да бубеннай балонкі, стрэмечка разьмешчана на авальным вакне, а кавадла счэплена з розных бакоў з абедзьвюма гэтымі косткамі. Кавадла дазваляе павялічыць ціск на авальнае вакно ў 20 разоў у параўнаньні зь ціскам на бубенную балонку. Ваганьні авальнага вакна перадаюцца вадкасьці, якая раздражняе разьмешчаныя ў скрутку рэцэптары, якія фармуюць, у сваю чаргу, [[нэрвовы імпульс|нэрвовыя імпульсы]].
 
Рэцэптары вэстыбулярнага апарату — другасныя мэханарэцэптары, разьмешчаныя на крыстых каналах. Гэта валосковыя адчувальныя вузы двух тыпаў: формы колбы з закругленым дном і формы цыліндру. Валасінкі на вузах разьмешчаны процілегла, з аднаго боку разьмешчаны стэрэацыліі, і зрушэньне ў іх бок выклікае ўзрушанасьць, а з другога — кінацыліі, зрушэньне ў бок якіх выклікае тармажэньне.
 
== Крыніцы ==