Рэальнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: zh-yue:真相
Радок 5:
== Зьвязаныя канцэпцыі ==
=== Фэнамэналёгія ===
У значна больш шырокім і суб'ектыўным узроўні прыватны [[вопытдосьвед]], [[цікаўнасьць]], [[дазнаньне]], [[сэлектыўнасьць]], якія ўдзельнічаюць у асабістай інтэрпрэтацыі падзеяў формаў рэальнасьці, як відаць толькі для аднаго чалавека называецца [[фэнамэналёгія|фэнамэналягічнай]] рэальнасьцю. Нягледзячы на тое, што гэтая форма рэальнасьці можа быць агульнай для іншых людзей, яна часьцяком можа быць настолькі ўнікальнай для адной асобы, што можа быць ніколі не дасьведчана з кім-небудзь яшчэ. Большая частка такога вопыту лічыцца духоўным і адбываецца на гэтым узроўні рэальнасьці.
 
Фэнамэналёгія зьяўляецца філязофскім мэтадам, распрацаваным у першыя гады [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] [[Эдмунд Гусэрл|Эдмундам Гусэрлам]] і шэрагам ягоных пасьлядоўнікаў ува ўнівэрсытэтах [[Гётынген]]а й [[Мюнхэн]]а ў [[Нямеччына|Нямеччыне]]. Пасьля фэнамэналягічны аспэкт рэальнасьці быў разгледжаны філёзафамі ў [[Францыя|Францыі]], [[ЗША|Злучаных Штатах]], і ў іншых месцах, часьцяком ува ўмовах далёкіх ад працы Гусэрла. Слова ''фэнамэн'' паходзіць з [[грэцкая мова|грэцкай мовы]] й перакладаецца як ''«тое, што здаецца»''. Мэтад у канцэпцыі Гусэрла зьвязаны перш за ўсё са стварэньнем структуры сьвядомасьці й зьяваў, якія праяўляюцца ў актах [[сьвядомасьць|сьвядомасьці]], аб'ектаў сыстэматычнага асэнсаваньня й [[аналіз]]у. Пунктам гледжаньня мэтада ёсьць моцна мадыфікаваная «першая асоба», якая ўключае ў сябе ня толькі сьвядомасьць як ад першай асобы, то бок «мае» ці «маё», але й любой іншай сьвядомасьці наогул. Гусэрл лічыў, што фэнамэналёгія можа тым самым забясьпечыць трывалую аснову для ўсіх ведаў чалавецтва, у тым ліку навуковых ведаў, і маглі б стварыць [[філязофія|філязофію]] як «строгую навуку»<ref>Joseph Kockelmans (2001). Edmund Husserl's phenomenology (2 ed.). Purdue University Press. pp. 311–314. ISBN 1-55753-050-5.</ref>.