Дождж: розьніца паміж вэрсіямі

3746 байтаў дададзена ,  10 гадоў таму
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Rain?oldid=485673974
(дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Rain?oldid=485673974)
(дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Rain?oldid=485673974)
 
Існуюць чатыры асноўных мэханізмаў для астуджэньня паветра: [[адыябатычнае астуджэньне]], праводзячае астуджэньне, радыяцыйнае астуджэньне і астуджэньне выпарэньнем. Адыябатычнае астуджэньне адбываецца, калі паветра паднімаецца на большую вышыню і пашыраецца<ref>Glossary of Meteorology (2009). [http://amsglossary.allenpress.com/glossary/search?id=adiabatic-process1 "Adiabatic Process"]. American Meteorological Society.</ref>. Паветра можа падняцца за кошт [[канвэкцыя|канвэкцыі]], буйнамаштабных атмасфэрных рухаў, альбо з-за фізычнага бар’ера, як то [[горы]]. Праводзячае астуджэньне адбываецца, калі паветра датыкаецца халоднай паверхні<ref>TE Technology, Inc (2009). [http://www.tetech.com/Cold-Plate-Coolers.html "Peltier Cold Plate"].</ref>, як правіла, калі паветра перамяшчаецца ад адной паверхні да іншай, як то ад паверхні вадкасьці вады на халодную зямлю. Радыяцыйнае астуджэньне адбываецца за кошт выпраменьваньня [[інфрачырвонае выпраменьваньне|інфрачырвонага выпраменьваньня]], альбо ў [[этэр]]ы або па паверхні пад ім<ref>Glossary of Meteorology (2009). [http://amsglossary.allenpress.com/glossary/search?p=1&query=radiational+cooling&submit=Search "Radiational cooling"]. American Meteorological Society.</ref>. Астуджэньне выпарэньнем адбываецца, калі вільгаць дадаецца ў паветра за кошт выпарэньня, якая прымушае тэмпэратуру паветра паніжацца, пакуль яно не дасягне насычэньня<ref>Robert Fovell (2004). [http://www.atmos.ucla.edu/~fovell/AS3downloads/saturation.pdf "Approaches to saturation"]. University of California in Los Angelese.</ref>.
 
=== Каалісцэнцыя ===
[[Файл:Raindrops sizes.svg|міні|160пкс|справа|Тыпы дажджавых кропель]]
[[Каалісцэнцыя]] адбываецца, калі кропелькі вады зьліваюцца ў больш буйныя кроплі вады, ці калі кроплі вады замярзаюць у крышталі [[лёд]]у. Супраціў паветра звычайна можа захоўваць кропелькі вады ў воблаку, таму яны застаюцца нерухомымі. Калі ўзьнікае [[турбулентнасьць]] паветра, кропелькі вады сутыкаюцца, вырабляючы вялікія кроплі. Паколькі гэтыя буйныя кроплі вады апускаюцца, зьліцьцё працягваецца, так што кроплі становяцца цяжкімі, і яны ўжо здольныя пераадолець супраціў паветра і таму выпадаюць у выглядзе дажджу. Зьліцьцё звычайна адбываецца найбольш часта ў аблоках вышэй за пункт замярзаньня. У аблоках ніжэй пункту замярзаньня, калі крышталі лёду атрымоўваюць дастатковую масу, яны пачынаюць падаць. Як правіла, гэта патрабуе большай масы, чым маса сумесі, якая складаецца з крышталёў лёду і суседніх кропель вады. Гэты працэс залежыць ад тэмпэратуры, а пераахалоджаныя кроплі вады існуюць толькі ў аблоках, якія знаходзяцца ніжэй за пункт замярзаньня. Акрамя таго, з-за вялікай розніцы тэмпэратураў паміж воблакам і зямлёй, гэтыя крышталі лёду могуць растаць, таму, падаючы, яны становяцца дажджом<ref>Paul Sirvatka (2003). [http://weather.cod.edu/sirvatka/bergeron.html "Cloud Physics: Collision/Coalescence; The Bergeron Process"]. College of DuPage.</ref>.
 
Дажджавыя кроплі маюць памеры ад 0,1 да 9 мм у дыямэтры, кроплі вышэйшыя за гэты паказчык, як правіла, распадаюцца. Меншыя кроплі называюццца хмарнымі кроплямі і іхныая форма звычайна сфэрычная. Калі кропля павялічваецца ў памерах, ейная форма становіцца ўсё больш пляскатай. Вельмі буйныя кроплі маюць форму парашутаў<ref>Alistair B. Fraser (2003-01-15). [http://www.ems.psu.edu/~fraser/Bad/BadRain.html "Bad Meteorology: Raindrops are shaped like teardrops"]. Pennsylvania State University.</ref>. Насуперак распаўсюджанаму меркаваньню, форма кропеляк дажджу не падобная на слёзы<ref>United States Geological Survey (2009). [http://ga.water.usgs.gov/edu/raindropshape.html "Are raindrops tear shaped?"]. United States Department of the Interior.</ref>. Самыя вялікі кроплі дажджу на зямлі былі зафіксаваны ў [[Бразылія|Бразыліі]] і [[Маршалавы астравы|Маршалавых астравах]] у [[2004]] годзе, некаторыя зь іх даходзілі да памеру ў 10 мм.
 
== Крыніцы ==
46 929

зьменаў