Розьніца паміж вэрсіямі «Сьвіслач (басэйн Дняпра)»

д
→‎Агульныя зьвесткі: выпраўленьне спасылак
д (вікіфікацыя, стыль)
д (→‎Агульныя зьвесткі: выпраўленьне спасылак)
 
== Агульныя зьвесткі ==
Пачынаецца на [[Менскае ўзвышша|Менскім узвышшы]] за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі [[Шапавалы (Ракаўскі сельсавет)|Шапавалы]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёну]], вусьце на паўднёва-ўсходняй ускраіне мястэчка [[Сьвіслач (гарадзкіМагілёўская пасёлаквобласьць)|Сьвіслач]] [[Асіповіцкі раён|Асіповіцкага раёну]]. Працякае цэнтральнай часткай Менскага ўзвышша і заходняй ускраінай [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай раўніны]]. Пераважаюць штучныя вадаёмы — вадасховішчы й рыбагаспадарчыя сажалкі.
 
Даліна ў вытокавай частцы У-падобная і скрынкападобная, у сярэдняй плыні пераважна трапэцападобная, у нізкай — невыразная або трапэцападобная, шырыня яе ў вярхоўі 0,4—0,6 км, у сярэдняй і нізкай плыні 1—2 км. Схілы ў высокай і сярэдняй плыні ўмерана стромкія, радзей спадзістыя (вышыня 10—12 м), парэзаныя далінамі прытокаў. [[Абалона]] двухбаковая (радзей аднабаковая), чаргуецца па берагах, парэзаная старыцамі і мэліярацыйнымі каналамі, пераважна адкрытая. Шырыня яе 0,3—0,5 км у высокай і 0,8—1 км у нізкай плыні<ref>{{Літаратура/Блакітная кніга Беларусі|к}}</ref>.