Розьніца паміж вэрсіямі «Мітрафан Доўнар-Запольскі»

д
артаграфія
д (стыль)
д (артаграфія)
У [[1894]] скончыў [[Кіеўскі ўнівэрсытэт]]. Служыў у Маскоўскім архіве Міністэрства юстыцыі. Працаваў у Маскоўскім і Кіеўскім унівэрсытэтах. Супрацоўнічаў у газэтах «Белорусское слово», «Белорусское эхо», «Вольная Беларусь», быў чальцом камісіі [[БНР]] па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. Выкладаў у ВНУ [[Харкаў|Харкава]] і [[Баку]]. 3 [[1 кастрычніка]] [[1925]] і да [[1 верасьня]] [[1926]] працаваў загаднікам катэдры гісторыі Беларусі ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце]]. 3 восені [[1926]] у Маскве.
 
Не пазьбег завуаліяванайзавуаляванай формы рэпрэсіяў: выбраньне акадэміка АН СССР было заблякаванае, рукапіс кнігі «Гісторыя Беларусі» асуджаны як ідэйна-заганны, было паскоранае выйсьце на пэнсію. Перад сьмерцю працаваў у Навукова-дасьледчым інстытуце пушніна-футравай гаспадаркі Наркамату зьнешняга гандлю [[СССР]].
 
Напісаў грунтоўныя працы па гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]: «Беларускае мінулае>» ([[1888]]), «Нарысы па гісторыі Беларусі (ад пачатку сьмерці Уладзімера Манамаха)», навукова-публіцыстычны нарыс «Асновы дзяржаўнасьці Беларусі». У [[1926]] завяршыў абагульненую працу [http://www.manarchija.org/dz «Гісторыя Беларусі»], выдадзеную толькі ў [[1994]]. На працягу [[1880]] — [[1890]] зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай этнаграфічна-фальклярыстычнай навукі: зьбіраў і выдаваў фальклёр, вывучаў і апісваў сямейны побыт, сямейнае звычаёвае права, вясельныя абрады, распрацоўваў праграмы этаграфічнагаэтнаграфічнага вывучэньня Беларусі. Аўтар манаграфічных дасьледаваньняў «В. М. Цяпінекі, перакладнік Эвангельля на беларускую мову». Выдаў [[Баркулабаўскі летапіс]]. Пісаў пра старажытныя беларускія архівы па-за межамі Беларусі.<ref>{{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 490—491</ref>
 
== Крыніцы ==