Партрэт Дарыяна Грэя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: fa:تصویر دوریان گری
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 18:
'''Партрэт Дарыяна Грэя''' — раман [[Оскар Ўайлд|Оскара Ўайлда]], апублікаваны ў [[1890]] годзе. У гэтым рамане аўтар зьвярнуўся да праблемы суаднесенасьці мастацтва і рэчаіснасьці, мастацтва і маралі. Задума была падказана яму сустрэчай у майстэрні знаёмага мастака, якому пазіраваў для партрэта дзіўнай прыгажосьці малады чалавек. Прататыпам Дарыяна Грэя быў паэт Джон Грэй, сябра Ўайлда, але сучасныя камэнтатары не падтрымліваюць гэтай вэрсіі.
 
«Партрэт Дарыяна Грэя» друкаваўся першапачаткова ў [[1890]] годзе ў часопісе «Lippincott’s Monthly Magazine» ({{мова-be|Часопіс Ліпінкотс|скарочана}}), які здолеў у тую пару прыцягнуць цэлы шэраг выбітных аўтараў — [[Робэрт Люіс Стывэнсан|Стывэнсана]], Уайлда, а за імі — [[Рэд'ярд Кіплінг|Кіплінга]], [[Артур Конан Дойл|Конан Дойля]], [[ГербэртГэрбэрт УэлсЎэлз|ГербэртаГэрбэрта УэлсаЎэлза]]. Пурытанская прэса сустрэла раман у багнеты, знаходзячы яго «амаральным». Ўайлд абараняўся, і калі адзін з рэцэнзэнтаў папракнуў яго ў тым, што ён усяго толькі карыстаецца «небясьпечным» матэрыялам, падобна таму як гэта робіць у «Крэйцаравай санаце» Талстой, Ўайлд адказаў, што падобнае параўнаньне толькі лісьлівіць яму.
 
Але спрачаліся з Ўайлдам не адны ханжы й невукі. У аповесьці крытычна адзначалі эстэцкае любаваньне «штучкамі», якое выяўляецца да таго ж вельмі просталінейна; аднастайнасьць фарбаў і прадметаў, абавязкова яркіх, дарагіх; нагрувашчваньне імёнаў, нязьменна арыстакратычных, гучных; празьмерную стракатасьць склада.