Японская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 14:
}}
 
'''Япо́нская мо́ва''' ({{мова-ja|日本語, にほんご, にっぽんご}}, {{Праслухаць|ja-nihongo.ogg|''ніхон-ґо'', ''ніппон-ґо''}}<ref>Транскрипція за [[Міжнародны фанэтычны альфабэт|МФА]]: /[nʲiɦoŋŋo], [nʲippoŋŋo]</ref>}}) — мова, якой размаўляюць больш за 130 мільёнаў людзей у сьвеце. Пашырана пераважна ў [[Японія|Японіі]], а таксама ў асяродзьдзі японскіх эмігрантаў. Першыя дакумэнтальныя сьведчаньні, якія пацьвярджаюць існаваньне японскай мовы, датуюцца VIII стагодзьдзем. Японская мова графічна выяўляецца трыма элемэнтамі - дзьвюма складовымі азбукамі [[кана]] (''[[хірагана]]'' і ''[[катакана]]'') ды мадыфікаванымі пасьля [[1946]] году кітайскімі [[іерогліф|іерогліфамі]]. Хірагана выкарыстоўваецца для дапісваньня марфэмаў ва ўласна японскіх ці даўно запазычаных словах, аснова ці нейкая частка якіх запісаная іерогліфам\ііерогліфамі, альбо для запісу словаў, якія больш не запісваюцца іерогліфамі (пасьля рэформы альбо зь нейкіх іншых прычынаў). Катакана застасоўваецца да запісу запазычаньняў і выклічнікаў.
 
Існуе таксама лацінізаваны альфабэт ''рамадзі'' для перадачы японскіх фанэм. Слоўнік японскай мовы налічвае больш мільёна слоў. Ён пазнаў моцны ўплыў [[кітайская мова|кітайскае мовы]]. Пасьля [[Другая сусьветная вайна|другой сусьветнай вайны]] мае мейсца актыўнае запазычаньне ангельскіх слоў.
 
У 1946 годзе была праведзеная рэформа іерагліфікі ў мэтах яе спрашчэньня. Быў таксама складзены сьпіс самых ужываных іерогліфаў, а іерогліфы, што ў яго не ўвайшлі, пачалі выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. У выніку таго, што ў Кітаі таксама была асобна праведзеная па ІІ Сусьветнай вайне такая рэформа, сёньня японская іерагліфіка ій кітайская іерагліфіка КНР адрозьніваюцца, а дыяспарныя кітайцы ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі ій кітайская дзяржава на Тайвані засталіся пры старых мудрагелістых варыянтах напісаньня.
 
Генэтычныя сувязі Я.м. канчаткова ня высьветленыя. Лексыка Я.м. можа быць супастаўленая зь лексыкай алтайскіх ці аўстранэзійскіх моваў, прычым найбольш верагодным прызнаецца супастаўленьне з алтайскімі мовамі. Японшчына можа ўважацца ізаляванай мовай.