Японская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 14:
}}
 
'''Япо́нская мо́ва''' ({{мова-ja|日本語, にほんご, にっぽんご}}, {{Праслухаць|ja-nihongo.ogg|''ніхон-ґо'', ''ніппон-ґо''}}<ref>Транскрипція за [[Міжнародны фанэтычны альфабэт|МФА]]: /[nʲiɦoŋŋo], [nʲippoŋŋo]</ref>}}) — мова, якой размаўляюць больш за 130 мільёнаў людзей у сьвеце. Пашырана пераважна ў [[Японія|Японіі]], а таксама ў асяродзьдзі японскіх эмігрантаў. Першыя дакумэнтальныя сьведчаньні, якія пацьвярджаюць існаваньне японскай мовы, датуюцца VIII стагодзьдзем. Японская мова графічна выяўляецца трыма элемэнтамі - дзьвюма складовымі азбукамі [[кана]] (''[[хірагана]]'' і ''[[катакана]]'') ды мадыфікаванымі пасьля [[1946]] году кітайскімі [[іерогліфамі|іерогліф|іерогліфамі]]. Хірагана выкарыстоўваецца для дапісваньня марфэмаў ва ўласна японскіх ці даўно запазычаных словах, аснова ці нейкая частка якіх запісаная іерогліфам\і, альбо для запісу словаў, якія больш не запісваюцца іерогліфамі (пасьля рэформы альбо зь нейкіх іншых прычынаў). Катакана застасоўваецца да запісу запазычаньняў і выклічнікаў.
Існуе таксама лацінізаваны альфабэт ''рамадзі'' для перадачы японскіх фанэм. Слоўнік японскай мовы налічвае больш мільёна слоў. Ён пазнаў моцны ўплыў [[кітайская мова|кітайскае мовы]]. Пасьля [[Другая сусьветная вайна|другой сусьветнай вайны]] мае мейсца актыўнае запазычаньне ангельскіх слоў.